Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэксуальны скандал у Сэрбскай праваслаўнай царкве


Біскуп Васіль Качавэнда
Біскуп Васіль Качавэнда

Сьвяты Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы прыняў адстаўкі Васіля Качавэнды – біскупу ў Босьніі і Герцагавіне.

У подбіўцы рашэньня — сэнсацыйная інфармацыя пра сэксуальныя оргіі зь непаўнагадовымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія шмат гадоў ладзіў біскуп з удзелам іншых сьвятароў і вядомых бізнэсоўцаў.

Боян Яванавіч, былы студэнт багаслоўя, які навучаўся ў эпархіі біскупа Васіля Качавэнды, паведаміў, што ведаў пра оргіі. Біскуп зьвяртаўся асабіста да Яванавіча з просьбай прывесьці да яго яму маленькіх дзяцей да 10 гадоў, якіх Яванавіч навучаў Закону Боскаму. Ён распавёў, што настаяцелі манастыроў арганізоўвалі спатканьні біскупа і яго гасьцей з маладымі паслушнікамі.

Яванавіч распавядае: «Аднойчы раніцай, адзін з іх патэлефанаваў мне і папрасіў мяне, каб я адкрыў нумар біскупа, каб ён мог атрымаць свае рэчы. Я сказаў:» Што робяць вашы рэчы ў нумары біскупа?" Ён адказаў: «Не рабіце выгляд, што вы дурань».

Біскуп Качавэнда ўжо даўно выклікаў адмоўныя пачуцьці ў грамадзтве сваім пышным ладам жыцьця і і шчыльнымі сувязямі з абвінавачанымі міжнародным трыбуналам лідэрам басьнійскіх сэрбаў Радаванам Караджычам і іх ваенным кіраўніком Раткам Младзічам.

Некалькі чалавек раней выступалі з абвінавачваньнямі на адрас біскупа, ў тым ліку і басьнійская дзяўчынка-мусульманка, якая заяўляла, што Качавэнда прымусіў яе прыняць хрысьціянства, а потым згвалціў, калі ёй было 16.

Скандалам у 2010 годзе стала абнародаваньне фотаздымку біскупа з вядомым бялградзкім стрыптызэрам, які прызнаўся, што меў інтымныя адносіны з біскупам.

Але апошняй кропкай сталі паведамленьні сэрбскай газэты «Бліц» пра відэаролікі, на якіх Качавэнда займаўся аральным сэксам і іншымі дзеяньнямі сэксуальнага характару з маладымі людзьмі. Пазьней гэтыя відэа былі вывешаныя ў Сеціве.

Былы біскуп, зараз пазбаўлены сану, можа сутыкнуцца са шматлікімі абвінавачваньнямі ў судзе. Адвакат Душка Томіч, кажа, што ён сабраў сьведчаньні многіх людзей пра тое, што яны былі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку Качавэнды.

«Калі я прачытаў усю інфармацыю і паказаньні розных людзей, якім ён нарабіў шмат шкоды, я быў у шоку, як праваслаўны вернік і як чалавек, ад таго, што такая асоба па-ранейшаму прысутнічае ў грамадзкім жыцьці, — кажа Душка Томіч. — Ён зьяўляецца генэралам сэрбскай арміі, ён блізкі сябар прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка і многіх уплывовых бізнэсоўцаў».

Качавэнда адмаўляе сваю віну і прыгразіў падаць у суд тых, хто «распаўсюджвае паклёп на яго». Царква, прыняўшы яго адстаўку, пазьбягала любых згадак пра скандал, заявіўшы, што біскуп сышоў у адстаўку па стане здароўя.

Гэта другі публічны скандал падобнага кшталту, некалькі гадоў біскуп Пагоміе быў абвінавачаны ў сэксуальных зьдзеках над чатырма непаўнагадовымі.

Сэрбская праваслаўная царква захоўвае маўчаньне ў адказ на ўсе скаргі пра сэксуальныя дамаганьні. Маўчыць, у тым ліку, і патрыярх Ірыней, які, напрыклад, выступаў супраць гей-параду ў Бэлградзе, кажучы, што гэта кіне «маральны цень» на краіну.

На думку назіральнікаў, палітыка Сэрбскай праваслаўнай царквы ў гэтым сэнсе саступае палітыцы Ватыкану, які хаця і без ахвоты, але ўсё ж даваў галоснасьць скандалам з каталіцкімі ксяндзамі-пэдафіламі.

Біскуп Грыгоры, адзін з пяці чальцоў Сьвятога Сыноду, заклікаў не сьпяшацца з высновамі, патлумачыўшы, што царкоўнае расьсьледаваньне справы «не можа адбывацца хутка».

«Калі мы даведаемся, што было на самой справе, то, згодна з нашай верай, мы не павінны ненавідзець чалавека, а павінны любіць яго і маліцца за яго. Але суд будзе рабіць сваю працу» — сказаў біскуп Грыгоры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG