Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Саюз Чарнобыль — Беларусь» ня пойдзе шляхам


Зарэгістраваная ва Ўкраіне арганізацыя «Саюз Чарнобыль — Беларусь» ня возьме ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху». Пра гэта заявіў яе старшыня Аляксандар Валчанін.

Паводле арганізатараў «Чарнобыльскага шляху», больш ніхто адкрыта не заяўляў пра няўдзел у сёньняшняй акцыі.

Чаму ж «Саюз Чарнобыль — Беларусь» уносіць раскол у чарнобыльскае шэсьце?

Паводле Валчаніна, яго арганізацыя ўпершыню прыняла такое рашэньне:

«Гэта не раскол. Гэта рашэньне праўленьня. І раскол уносяць тыя людзі, якія казалі, што яны толькі палітыкі, а тут яны сталі ўжо эколягамі. Так не павінна быць. Кожны павінен займацца сваёй справай. Калі нас не паважае дзяржава, то павінны хоць паважаць людзі, якія сябе лічаць дэмакратамі», — сказаў Аляксандар Валчанін карэспандэнту Свабоды.

Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі назваў заяву Валчаніна «неабдуманай, якая ідзе на шкоду агульнай справе».

«Чарнобыльскі шлях» традыцыйна ладзіцца, каб нагадаць пра чарнобыльскую трагедыю. Апроч гэтага, сёньняшняя мэта акцыі — супрацьдзейнічаць будаўніцтву другога патэнцыйнага Чарнобыля — АЭС у Беларусі. Спадзяюся, што спадар Валчанін зразумее свой памылковы крок. На зьмяншэньне колькасьці ўдзельнікаў, на тое, каб зганьбіць «Чарнобыльскі шлях», доўгі гады працуюць беларускія ўлады. І, нягледзячы на ўласныя крыўды ці амбіцыі, трэба гэта добра разумець".

Віталь Рымашэўскі адзначыў, што ліквідатары возьмуць удзел у акцыі. Плянуецца выступ вайсковага ліквідатара, інваліда 2 групы Васіля Сіліверста з Калінкавічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG