Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: 38 чалавек загінулі на пажары ў вар’ятні


Пажар, ілюстрацыйнае фота
Пажар, ілюстрацыйнае фота

Пажар здарыўся ў псіхіятрычнай лякарні на ўскрайку Масквы ў пасёлку Раменскі.

Сярод 38 ахвяраў двое — мэдыкі.

МНС Расеі паведаміла, што ўдалося выратаваць трох чалавек: двух пацыентаў і мэдсястру.

Інтэрфакс азначае, што вечарам пацыенты прымалі лекі. Праз моцны сон яны маглі не прачнуцца.

Паліцыя кажа, што прычынай пажару магло стаць кароткае замыканьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG