Паводле расейскага Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Памазун быў затрыманы ў Белгарадзкай вобласьці пры спробе выехаць на грузавым саставе з зоны ачапленьня. У часе затрыманьня ён параніў паліцэйскага нажом.
Сьвяты Сынод Сэрбскай праваслаўнай царквы прыняў адстаўкі Васіля Качавэнды – біскупу ў Босьніі і Герцагавіне.
У Гомель прыйшла вялікая паводка — затоплена зарэчная зона на левабярэжжы Сожа разам зь вёскай Якубоўкай.
Мінінфармацыі ў чацьвёрты раз адмовіла рэдакцыі часопіса «Архэ-Пачатак» у перарэгістрацыі ў сувязі са зьменай выдаўца.
Беларусь будуе ўласную атамную электрастанцыю. Але ці ўлічваюцца пры яе будаўніцтве трагічныя ўрокі чарнобыльскай ядзернай катастрофы?
Чаму Расея менавіта цяпер пачала нарошчваць сваю вайсковую прысутнасьць у Беларусі? Госьць праграмы — кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Secutity Blog Андрэй Паротнікаў.
25 красавіка а 18-й гадзіне — прэзэнтацыя кнігі прафэсара Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе» на Ўправе БНФ (Чарнышэўскага 3а, Менск).
Слонімскіх актывістаў амаль празь месяц пасьля адзначэньня ўгодкаў БНР масава пачалі выклікаць у міліцыю на прафіляктычныя размовы. Актывісты лічаць, што такім чынам улады імкнуцца іх запалохаць.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека стварыла інтэрнэт-рэсурс, каб інфармаваць пра беларускіх актывістаў і мабілізаваць міжнародную супольнасьць на іх падтрымку.
23 красавіка праваабаронца Тамара Сяргей атрымала ў Генэральнай пракуратуры Беларусі афіцыйнае папярэджаньне.
Раней зь Беларусі у пошуках працы за мяжу зьяжджалі пераважна будаўнікі. Аднак апошнім часам гастарбайтарамі становяцца і і прадстаўнікі іншых прафэсій.
24 красавіка а 12 гадзіне ў Петрапаўлаўскай царкве ў Менску адбудзецца памінальнае набажэнства да гадавіны сьмерці Арыны Вячоркі.
12 сутак Паўлу Вінаградаву за сьцяг і партрэт Статкевіча. Вынікі візыту міністра абароны Расеі ў Менск. Пра разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі з баявымі зьнішчальнікамі пагутарым з госьцем Свабоды вайсковым экспэртам Аляксандрам Алесіным.
Мясцовыя дэмакратычныя актывісты падавалі тры заяўкі на імпрэзы, прысьвечаныя памяці ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.
Сёлета Паўла Давыдзенку, чарнобыльскага інваліда з Парычаў, выклікалі ў Сьветлагорскі шпіталь на выязную мэдычную камісію, каб спраўдзіць, што яму патрэбна кульбака й артапэдычны абутак. Раней лекары прызнавалі, што гэты просты рыштунак 72-гадоваму чарнобыльцу яшчэ й як патрэбны. І тут — перакамісія.
Помнік архітэктуры беларускага барока стаіць з 2004 году бяз даху. Зь бюджэту грошы на яго не даюць, бо ён належыць Віцебскай эпархіі.
Зварот, які ініцыявалі актывісты праваабарончай групы «За волю», 24 красавіка накіруюць у амбасады і прадстаўніцтвы міжнародных праваабарончых арганізацый.
Актывіста «Гавары праўду» Паўла Вінаградава асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту за «несанкцыянаваны пікет». На працэс нікога не дапусьцілі, акрамя яго жонкі.
Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава 23 красавіка будуць судзіць у Цэнтральным судзе сталіцы.
Паліцыя Канады арыштавала двух мужчынаў. Іх падазраюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнай атакі на пасажырскі цягнік.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, злачынец хацеў зьдзейсьніць разбойны напад на краму «Паляваньне», які гандлюе зброяй, а затым адкрыў агонь па мінаках.
У Бостане прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачваньні Джахару Царнаеву, падазраванаму ў зьдзяйсьненьні выбухаў на маратоне 15 красавіка.
Актывіста падазраюць у вывешваньні каля ўваходу ў станцыю мэтро «Няміга» ў Менску партрэта палітвязьня Міколы Статкевіча і бела-чырвона-белага сьцяга.
Камітэт абароны журналістаў заклікаў беларускі суд скасаваць «ашмянскае рашэньне» аб экстрэмісцкім характары фатаграфій з альбома Belarus Press Photo.
Эўразьвяз адмяніў гандлёвыя, эканамічныя і пэрсанальныя санкцыі супраць Бірмы. Ці можа гэта быць прыкладам для Беларусі?
Праваабаронца Алег Воўчак накіраваў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН на менскую турму на вуліцы Акрэсьціна, каб прымусіць адміністрацыю палепшыць умовы для адміністрацыйна затрыманых грамадзянаў і дамагчыся кампэнсацыі.
На Шклоўшчыне ў вёсцы Фашчаўка разбураецца помнік, усталяваны ў гонар сьвятога Сымпліцыяна.
Так паведаміла маці палітвязьня Валянціна Аліневіч, даведаўшыся пра гэта з сынавага ліста, які атрымала сёньня, 22 красавіка.
Слайд-шоў пра «Чарнобыльскі шлях» розных гадоў.
Утрыманьне пад вартай былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгія Саракашыша працягнулі яшчэ на два месяцы.
Драма беларускіх Курапатаў: гісторыя адкрыцьця, маштабы народнай трагедыі ў размове з аўтаркай кнігі «Дарога праз Курапаты» Ганнай Соўсь і адным са стваральнікаў народнага мэмарыялу Валерам Буйвалам.
Тэма абмеркаваньня: Ці патрэбныя Беларусі дзьве сотні помнікаў Леніна? І што зь імі рабіць? Вы можаце браць удзел у эфіры па тэлефонах: 266 39 52 (Менск, аўтаадказьнік) або 375 296 514 204 (жывы эфір, студыя).
Аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» заклікае далучыцца да шэсьця і мітынгу 26 красавіка, прымеркаваных да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС.
Экспэрты з амэрыканскага аналітычнага цэнтру Stratfor лічаць, што браты Джахар і Тамэрлан Царнаевы, якіх падазраюць ва ўчыненьні тэракту падчас маратону ў Бостане 15 красавіка, належалі да гэтак званых «нізавых» прыхільнікаў джыхаду і наўрад ці мелі кантакты з прафэсійнымі тэрарыстычнымі групамі накшталт Аль-Каіды.
Паліцыя амэрыканскага штату Масачусэтс апублікавала зробленыя зь верталёту відэаздымкі захопу Джахара Царнаева, аднаго з двух падазраваных у арганізацыі выбухаў у Бостане.
Сябры аргкамітэту Чарнобыльскага шляху абвясьцілі пра стварэньне Нацыянальнага экалягічнага камітэту. Гэты камітэт будзе насіць імя Івана Нікітчанкі і будзе займацца пытаньнямі экалёгіі.
Падазраваны ў бостанскім тэрарыстычным акце Джахар Царнаеў меў старонку ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, а таксама ў Твітэры.
Віктар Каляда, жыхар вёскі Ляскі, у вясновую паводку дабіраецца да аўталаўкі на чоўне.
Падазраваны ў зьдзяйсьненьні тэракту падчас Бостанскага маратону Джахар Царнаў апрытомнеў. Цяпер яго дапытваюць сьледчыя.
Каля 30 чалавек пікетавалі 21 красавіка 2013 году прадстаўніцтва аўтаканцэрну Фольксвагэн у Нью-Ёрку. Яны пратэставалі супраць таго, што кампаніяй «Шкода», 100% акцыяў якой належаць Фольксвагэну, выступае фундатарам чэмпіянату сьвету па хакею.
Хоць у Беларусі армія ідэйных ленінцаў паступова менее, на колькасьці статуй гэта не адбіваецца. Чаму Ленін па-ранейшаму застаецца «сьвятой каровай» для беларускіх уладаў?
Жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская сустрэлася з жонкамі праваабаронцы Алеся Бяляцкага, былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і лідара «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.
Арышт Джахара Царнаева, які падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычнай атакі падчас Бостанскага маратону, выклікаў параўнальна стрыманую рэакцыю амэрыканскіх камэнтатараў.
На 22 красавіка «Люфтганза» з-за страйку адмяняе амаль усе авіярэйсы, у тым ліку тры — у Беларусь.
Вялікая выява зьняволенага экс-кандыдата на прэзыдэнцтва Мікалая Статкевіча і бел-чырвона-белы сьцяг былі вывешаныя ля ўваходу на станцыю мэтро «Няміга» ў Менску.
Кітайскім ратавальнікам удалося дасягнуць самых аддаленых частак правінцыі Сычуань, якая ў суботу пацярпела ад землятрусу.
Другая акцыя магілёўскіх аўтамабілістаў «За добрыя дарогі» выклікала нэрвовую рэакцыю міліцыі.
У Бразыліі суд прысудзіў 23 паліцыянтаў да 156 гадоў зьняволеньня кожнага за ўдзел у адным з самых крывавых турэмных пабоішчаў у краіне.
Загрузіць яшчэ