У правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітаю адбыўся землятрус магутнасьцю 6.6 пункта.
Леаніда Аўтухова, старшыню Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ, арыштавалі на 5 сутак перад Днём Волі. Ён мяркуе, што і перад гадавінай Чарнобыльскай катастрофы яго могуць ізаляваць.
Паводле афіцыйных заяў, амаль тры з паловай мільёны чалавек заробяць у мясцовыя бюджэты 45 мільярдаў рублёў.
Жонка Валерыя Хоціна: «Мы дагэтуль змагаемся за тое, каб вярнулі рэчы Мікалая, якія два з паловай гады ляжаць у КДБ».
Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, паведаміла, што паводле яе зьвестак супроць мужа ў магілёўскай турме зноў пачаліся правакацыі.
У Бостане і ваколіцах завяршылася апэрацыя па затрыманьні другога падазраванага ў правядзеньні выбухаў падчас Бостанскага маратону.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пісьменьнік Леанід Маракоў прэзэнтаваў у ПЭН-цэнтры сваю новую кнігу «Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг. Кніга 1».
У офісе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі турэмных нататак і разважаньняў палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».
«Не заплаціце за кватэру — ня зможаце выехаць за мяжу», — такое паведамленьне ад камунальнікаў атрымалі ў жыроўках жыхары Салігорску.
Міністэрства культуры даслала гісторыку Ігару Кузьняцову ліст, у якім пацьвярджае забарону на самавольнае ўсталяваньне ва ўрочышчы мэмарыяльных знакаў.
Пасланьні кіраўніка Беларусі як штогадовы рытуал. Аналітыка ў жывым эфіры з аўтарам палітычнага партрэту Аляксандра Лукашэнкі Валерам Карбалевічам.
На Палесьсі, як і ў 1979 і 1999 гадах, вада прыйшла ў паселішчы, якія апошнія гады не залівала. У ліку такіх і вёска Конкавічы Петрыкаўскага раёну.
Чачэнскі сьлед бостанскай трагедыі. Аляксандар Лукашэнка выступіў з самым кароткім пасланьнем. Не заплаціў камуналку – спыняць на мяжы.
Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Супроць беззаконьня ў судах і пракуратуры» спрабавалі перадаць Аляксандру Лукашэнку падчас ягонага выступу ў парлямэнце пісьмовы зварот.
«Жыве Беларусь» — гэта спроба пасварыць беларусаў і палякаў. Ліст з такім зьместам накіраваў распаўсюднікам фільму «Жыве Беларусь» кампаніі «KINO ŚWIAT» Віктар Гайсёнак, беларускі амбасадар у Польшчы.
Журналіст Белапан Сяргей Сацюк распавёў падрабязнасьці свайго затрыманьня ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды:
Пра гэта заяўнікаў акцыі праінфармавалі 19 красавіка ў Менгарвыканкаме, паведаміў агенцтву БелаПАН адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі.
У Магілёве на Савецкай плошчы разбураецца мэмарыял «Барацьбітам за савецкую ўладу».
Алега Грузьдзіловіча вязуць у міліцыю Маскоўскага раёну. Ён затрыманы за тое, што здымаў будынак Палаты прадстаўнікоў.
Беларускі вайсковы самалёт Міг-29 ляцеў уздоўж мяжы зь Літвой для спыненьня выяўленага парушэньня, якое, паводле Міністрства абароны Беларусі «было ідэнтыфікавана як міграцыя чарады птушак».
19 красавіка — Дзень Катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства, усталяваны ў памяць аб шасьці мільёнах габрэяў, зьнішчаных нацыстамі ў пэрыяд Другой усясьветнай вайны.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
19 красавіка ў Менску ў офісе БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан». Ігар адбывае 8 гадоў пазбаўленьня волі за атаку на расейскую амбасаду ў Менску і іншыя акцыі анархістаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Бостан, каб аддаць даніну памяці ахвярам, што загінулі ў выніку выбухаў на Бостанскім маратоне.
Беларускі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Літвы, у чацьвер у сувязі з гэтым інцыдэнтам Беларусі ўручана нота, пацьвердзілі ў літоўскім МЗС.
Два дзясяткі жылых дамоў падтапіла ў Шклове на вуліцах Мікалуцкага, Маладзёжнай і іншых. Жыхароў адсялілі ў гатэль.
Выйшла кніга палітвязьня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан». Маці Ігара Валянціна Аліневіч сёньня будзе госьцяй жывога эфіру Свабоды.
Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвярнулася да грамадзкасьці з заявай у сувязі з прызнаньнем фатаграфіяў экстрэмісцкімі.
Расейскі блогер Рустэм Адагамаў уваходзіў у склад журы, якое адбірала здымкі для альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Гарадзенскае прадпрыемства «Гродна Азот» — прыкладна таго ж профілю, што і тэхаскі завод па вытворчасьці мінеральных угнаеньняў, дзе ўчора здарыўся выбух, у выніку якога загінулі і пацярпелі шмат людзей, вялікі ўрон нанесены гораду.
Дырэктар незалежнага фатаграфічнага агенцтва Saltimages Ганна Зэкрыя ўваходзіла ў склад журы, якое адбірала здымкі для альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Веснавым разводзьдзем на тэрыторыі Гомельскай вобласьці падтоплена звыш 250 жылых дамоў, 2,5 тысячы падворкаў і амаль столькі ж гаспадарчых пабудоваў. У воднай аблозе каля паўтары тысячы лецішчаў.
Суд у Ашмянах прызнаў альбом Прэс-фота Беларусі за 2011 год экстрэмісцкім. Госьць эфіру – Аляксандар Васюковіч, свабодны фотакарэспандэнт, адзін з аўтараў альбому.
Суд Ашмянскага раёну прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім. З фотажурналістаў будзе спагнана па 200 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны і яшчэ па 17,5 тысячы рублёў судовых выдаткаў.
19 красавіка аб 11 гадзіне заяўнікі правядзеньня Чарнобыльскага шляху павінны зьявіцца ў Менгарвыканкам, каб абмеркаваць дэталі правядзеньня акцыі.
МУС на сваім афіцыйным сайце паведаміла пра падрабязнасьці затрыманьня супрацоўніка БелМузТВ, які запусьціў у эфір порнаролік, і папярэдзіла ўладальнікаў акаўнтаў пра адказнасьць за яго распаўсюд.
Штогод 18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясьцінаў, які з ініцыятывы ІКАМОС (Міжнароднай рады ў пытаньнях аховы помнікаў і славутых мясьцінаў) быў заснаваны трыццаць год таму.
Былы першы намесьнік старшыні Шклоўскага райвыканкама арыштаваны за хабар у асабліва буйным памеры. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа.
На судовым працэсе па справе беларускага мадэльера Аляксандра Варламава завяршаецца допыт сьведкаў і пацярпелых.
Раніцай 18 красавіка каля вёскі Мардвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці прарвала дамбу.
Адбыўся выбух на заводзе угнаеньняў у горадзе Ўэст (штат Тэхас, ЗША). Паводле ўладаў штату, загінулых пры выбуху можа быць ад 5 да 15 чалавек, больш як 160 параненыя.
18 красавіка суд Ашмянскага раёну выняcе сваё рашэньне паводле заявы УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі».
На вашы пытаньні адказала фатограф Юлія Дарашкевіч, рэдактарка фотаальбому «Belarus Press Photo 2011».
Паліцыя Бостану абвергла раней распаўсюджаныя зьвесткі пра затрыманьне падазраванага ў датычнасьці да двух выбухаў у часе маратону.
17 красавіка ў Смалявічах прайшлі грамадзкія слуханьні з удзелам прадстаўнікоў райвыканкаму, адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку і мясцовых жыхароў, дачнікаў, якія спрабуюць адстаяць свае лецішчы.
«Усе мае знаёмыя зьбіраюцца ўдзельнічаць у маратоне ў наступным годзе. Нават тыя, хто сёлета не зьбіраўся, — кажа беларуска Вольга Чарныш.
Пратэсты мясцовых жыхароў і краязнаўцаў спынілі разбурэньне гістарычнага будынка ў мястэчку Смальяны Аршанскага раёну.
Віцебскі актывіст КХП БНФ спрабаваў абскардзіць рашэньне судзьдзі Першамайскага райсуду Валянціны Кісьмярошкінай, якая прызнала яго вінаватым у дробным хуліганстве.
Загрузіць яшчэ