Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд мадэльеру Варламаву можа быць абвешчаны ўжо ў траўні


Саша Варламаў
Саша Варламаў

На судовым працэсе па справе беларускага мадэльера Аляксандра Варламава завяршаецца допыт сьведкаў і пацярпелых.

Прысуд можа быць абвешчаны ў траўні, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на адваката Сашы Варламава Паўла Піваварчыка.

У судзе ўжо дапытана каля 80% сьведак і пацярпелых. Больш за 100 сьведак і пацярпелых у суд не зьявілася. Падчас папярэдняга расьследавання было дапытана каля 800 сьведак і больш за 350 пацярпелых.

У Варламава — праблемы са здароўем, і ён рыхтуецца да новага мэдычнага абсьледаваньня. Судзьдзя адхіліла чарговае хадайніцтва аб меры стрыманьня ў сувязі са станам здароўя.

Мадэльеру Сашы Варламову пвыстаўлена абвінавачваньне па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу — па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 КК (прысабечаньне маёмасьці), ч. 1 арт. 243 КК (ухіленьне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 КК (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG