Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Дарашкевіч: Здымаць варта, калі ёсьць пакліканьне да фатаграфіі


На вашы пытаньні адказала фатограф Юлія Дарашкевіч, рэдактарка фотаальбому «Belarus Press Photo 2011».

18 красавіка суд Ашмянскага раёну агучыў сваё рашэньне па заяве УКДБ па Гарадзенскай вобласьці «Аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі». Суд прызнаў фотаальбом «Belarus Press Photo 2011» экстрэмісцкім. З кожнага з трох фотажурналістаў -- Юліі Дарашкевіч, Вадзіма Заміроўскага й Аляксандра Васюковіча -- будзе спагнана па 200 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны і яшчэ па 17,5 тысячы рублёў судовых выдаткаў

Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 году супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбому «Belarus Press Photo 2011», які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі зь Літвы.

Пасьля гэтага УДКБ па Гарадзенскай вобласьці накіравала ў суд заяву, з якой вынікала, што фотаальбом прызнаны экстрэмісцкім на падставе экспэртнай ацэнкі. Экспэртамі выступілі начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму Павел Скрабко і тры выкладчыкі Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы.


Прачытаць адказы Юліі Дарашкевіч можна тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG