Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Мы вас знойдзем!


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Бостан, каб аддаць даніну памяці ахвярам, што загінулі ў выніку выбухаў на Бостанскім маратоне.

Абама ўзяў удзел у міжканфэсійнай службе, дзе заявіў на адрас віноўнікаў злачынства: «Мы вас знойдзем і паставім перад судом». Паводле уладаў, аблічча прынамсі аднаго патэнцыйнага падазраванага было зафіксаванае камэрамі бясьпекі. Гэтае фота аднак не публікуецца, не паведамляецца і пра арышты ў сувязі з выбухамі.

Тым часам працягваецца пошук далейшых магчымых ахвяраў учорашняга выбуху на заводзе ўгнаеньняў у штаце Тэхас. Вядзецца расьсьледаваньне прычынаў аварыі. У горадзе Вэст загінулі ад 5 да 15 чалавек, 160 параненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG