Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатаграфіі прызнаныя экстрэмісцкімі

абноўлена

Суд прызнаў экстрэмісцкім Belarus Press Photo 2011
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00

Суд Ашмянскага раёну прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім. З фотажурналістаў будзе спагнана па 200 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны і яшчэ па 17,5 тысячы рублёў судовых выдаткаў.

Рашэньне суду можна абскардзіць цягам 10 дзён у Гарадзенскім абласным судзе.

Адвакат Юліі Дарашкевіч Аляксандар Бірылаў зазначыў Свабодзе, што ў судовым рашэньні не ўказана, што рабіць з канфіскаванымі экзэмплярамі фотаальбома.

Бірылаў заявіў, што рашэньне суда будзе абскарджана цягам 10 дзён.

ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ:

«У прынцыпе, рашэньне мяне ня моцна зьдзівіла. Хаця да апошняга часу у глыбіні душы я спадзяваўся, што яно будзе ўсё ж такі на нашу карысьць. Зразумела, мы ня згодныя, і будзем абскарджваць судовае рашэньне».


ЮЛІЯ ДАРАШКЕВІЧ:

«Рашэньне было прадказальным. Па тым, як праходзіў учора суд, было зразумела, што іншага рашэньня быць ня можа».

Карэспандэнтка: «А ці зьбіраецеся вы абскарджваць?»

«Так, безумоўна, мы будзем рыхтаваць скаргу і будзем старацца прайсьці ўсе магчымыя інстанцыі»

Адвакат Аляксандар Бірылаў
Адвакат Аляксандар Бірылаў


___________________________________

На паседжаньні 17 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту коннкурсу Belarus Press Photo 2011 прасілі суд не задавальняць заявы КДБ.


У суд выклікалі фатографаў Юлію Дарашкевіч, Вадзіма Заміроўскага і Аляксандра Васюковіча.

Менавіта ў іх 12 лістапада 2012 году супрацоўнікі памежнага пераходу «Каменны лог» забралі 41 асобнік фотаальбома Belarus Press Photo 2011, які журналісты перавозілі на прыватным аўтамабілі зь Літвы.

Разам з позваю фатографы атрымалі копію заявы, якую УКДБ па Гарадзенскай вобласьці адправіла ў суд. З заявы вынікае, што фотаальбом прызнаны экстрэмісцкім на падставе экспэртнай ацэнкі. Экспэртамі выступілі начальнік упраўленьня ідэалягічнай працы Гарадзенскага аблвыканкаму Павал Скрабко і тры выкладчыкі Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG