Міжнародная Амністыя (Amnesty International) разаслала тэрміновы прэсавы рэліз з заклікам да ўладаў Беларусі спыніць выкананьне сьмяротнага прысуду і ўвесьці мараторый на сьмерць.
Бэнэдыкт XVI вярнуўся сёньня ў Ватыкан пасьля двух месяцаў знаходжаньня ў папскай рэзыдэнцыі ў Кастэль-Гандольфа недалёка ад Рыму.
«Беларусь знаходзіцца ў адным і тым жа сьпісе з Бразыліяй, Канадай, Фінляндыяй, Ізраілем, Італіяй, Кувэйтам, Мэксыкай. Мы трапілі ў вельмі прыстойную кампанію».
Бацькі 23-гадовай Юліі Ку́баравай, якая памерла празь месяц пасьля плястычнай апэрацыі, будуць дамагацца, каб чатырох лекараў пажыцьцёва пазбавілі ліцэнзіі.
Чарговая група з 300 лібійскіх камбатантаў прыехала на лячэньне і рэабілітацыю ў Беларусь.
У Калінкавічах на грамадзкага актывіста, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніса Рабянка напалі з прымяненьнем сьлезацечнага газу.
У Менскім ізалятары на Акрэсьціна адбываюць адміністрацыйныя арышты 5 палітычных актывістаў. У якіх яны ўмовах? Ці адчуваюць падтрымку з волі? Ці ўдаецца наладзіць зь імі сувязь?
Сябры ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу «Курапаты» зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з просьбай патлумачыць, чаму працягваецца добраўпарадкаваньне тэрыторыі рэстарацыі «Бульбаш-хол».
На Слонімскай птушкафабрыцы звольнены рабочы Віктар Марчык, які неаднойчы адкрыта адстойваў правы рабочых фабрыкі, публічна крытыкаваў дырэктара за безгаспадарнасьць. Свае правы Марчык чарговым разам зьбіраецца адстойваць праз суд.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны просіць матэрыяльнай дапамогі ў неабыякавых грамадзянаў.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў праводзіць глябальнае інтэрнэт-апытаньне «Мой сьвет» пра меркаваньні, прыярытэты і погляды людзей.
Напярэдадні адкрыцьця чэмпіянату сьвету па хакеі ў Стакгольме да кіраўніцтва Міжнароднай фэдэрацыі хакея зьвярнуўся шэраг праваабарончых арганізацыяў і дэпутатаў.
У сваёй штогадовай справаздачы Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША заклікае Беларусь зрабіць захады дзеля паляпшэньня абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасьць.
На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава.
1 траўня «Наша ніва» апублікавала спэцвыпуск газэты, прысьвечаны палітвязьням, пад лёзунгам «Проста вызваліце іх!»
Расея заявіла пра намер разьмясьціць у Беларусі ў 2015 годзе авіяцыйную базу. Як гэта пагражае сувэрэнітэту краіны?
Удава вязьня Плошчы Арцёма Грыбкова нарадзіла сына. Самога Арцёма няма ўжо больш як чатыры месяцы.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч накіраваў пратэст віцэ-прэм’еру Анатолю Тозіку з нагоды намераў ураду скараціць сьпіс ахоўваемых помнікаў.
Таварыства беларускай мовы супольна з францускімі дасьледчыкамі распачынае праект вывучэньня рукапісных сымбаляў беларускай мовы.
Улады павысілі арэндную плату за сядзібу Таварыства беларускай мовы на 60 працэнтаў. Арганізацыя просіць прыхільнікаў дапамагчы матэрыяльна.
Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША (USTR) назвала Ўкраіну буйным цэнтрам крадзяжу інтэлектуальнай уласнасьці.
Сёньня чацьвер 2 траўня. Зараз пра падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Вучаніцы адной са школаў у сталіцы Аўганістану, Кабуле, патрапілі ў шпіталь з атручэньнямі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін раздаў першыя ўзнагароды «Герой Працы» ад часоў распаду Савецкага Саюзу ў 1991 годзе.
Бостанская паліцыя паведаміла, што ўзяла пад варту яшчэ трох падазраваных па справе аб выбуху падчас маратону ў Бостане 15 красавіка.
У Менску, у сквэры Янкі Купалы адбылася маёўка, якую арганізавала афіцыйная Фэдэрацыя прафсаюзаў беларуская. Шырока ўжываліся шашлыкі, піва і гарэлка.
Паводка ў Гомелі затапіла ня толькі гарадзкія мікрараёны Якубоўка і Манастырок, але і шматлікія лецішчы гараджанаў на правым баку ракі Сож. У садовых таварыствах «Плёсы-1» і «Плёсы-2» у вадзе апынуліся звыш 300 дамоў — у шэрагу зь іх стала жывуць гараджане.
Прысуд у справе Віталя Каўша, які абвінавачваўся ў арганізацыі канала нелегальнай міграцыі праз берасьцейска-польскую мяжу, адменены.
Польшча застаецца пасьлядоўным лабістам дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.
У Берасьці адбылася санкцыянаваная ўладамі апазыцыйная дэманстрацыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных 1 траўня.
Камэра аўтамабільнага рэгістратара ва ўсіх падрабязнасьцях запісала падзеньне транспартнага самалёту Boeing 747-400BCF пад Кабулам.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека і Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуюць зьняць абвінавачваньні з затрыманых на Чарнобыльскім шляху, у тым ліку двух журналістаў Радыё Рацыя.
Людміла Класкоўская: «Хіба ўжо за гэты час нельга было правесьці расьсьледаваньне тых некалькіх драпін, якія нібыта ў мужа былі на руцэ?!»
У беларусаў практычна не застаецца выбару што да апэляцыі ў міжнародныя структуры.
Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці справы намесьніка старшыні Барысаўскага райвыканкаму, якога затрымалі паводле падазрэньняў у атрыманьні хабару.
Камісія ЗША па міжнародных рэлігійных свабодах (United States Commission on International Religious Freedom, USCIRF) прадставіла традыцыйную гадавую справаздачу адносна стану свабоды веравызнаньня ў сьвеце.
Сёлета ў Менску Менгарвыканкам не дазволіў дэмакратычным сілам правесьці ніводнай акцыі на Першамай.
Ад 1 траўня мяняецца час трансьляцыі вечаровых праграмаў Радыё Свабода на сярэдняй хвалі 490 мэтраў (612 кГц).
Як паведаміла пракуратура Магілёўскай вобласьці, там вынесены чарговы сьмяротны прысуд.
Сёньня суд у Беластоку прысудзіў беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня і выплаты штрафу памерам 15 тысяч злотых (5 тысяч даляраў). Супраць прысуду магчыма падаць апэляцыю.
Менгарвыканкам не дазволіў Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў правесьці 1 траўня мітынг у абарону правоў працоўных.
Да 13 траўня Класкоўская застанецца ў швэдзкай турме.
Музэй гісторыі Магілёва стаў уладальнікам яшчэ аднаго экзэмпляру Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. Старадрук датуецца 1774 годам.
Прэс-канфэрэнцыя арганізатараў Чарнобыльскага шляху-2013 адбылася ў сядзібе БНФ. На ёй прысутнічалі Віталь Рымашэўскі, Тацьцяна Новікава, Анатоль Лябедзька, Зьміцер Салошкін, Анатоль Сідарэвіч, Вацлаў Арэшка.
Аднавіліся працы на будаўнічай пляцоўцы забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол», якая знаходзіцца побач з Курапатамі.
Журналісты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч выйшлі на волю ўвечары 29 красавіка пасьля адміністрацыйнага арышту на трое сутак.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Чаму чарнобыльская катастрофа не спарадзіла ў Беларусі масавага экалягічнага руху? Ці можа яго спарадзіць праект будаўніцтва беларускай АЭС?
Загрузіць яшчэ