Калегія Менскага гарадзкога суду нечакана скасавала адмоўнае рашэньне наконт Курапатаў суду ніжэйшай інстанцыі.
Унікальная калекцыя дзіцячых малюнкаў з выявамі Менску і сталічнага побыту сярэдзіны ХХ стагодзьдзя захоўваецца ў архіве мастака Сяргея Каткова. Сапраўдная гарадзкая легенда, чалавек, якога ўжо ўганараваныя творцы называюць проста Настаўнік, усё жыцьцё зьбіраў малюнкі сваіх вучняў.
Цягам усяго чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску не сьціхаюць дыскусіі наконт таго, што прынёс Беларусі сусьветны хакей. Ці ўмацаваў ён, як лічаць некаторыя, беларускі патрыятызм і нацыянальную самасьвядомасьць? Наколькі зьмяніўся Менск, і што застанецца пасьля ад’езду замежных турыстаў?
Выпівайце як мінімум шклянку вадкасьці (вады, гарбаты) кожныя 2 гадзіны.
Агульная колькасьць ахвяраў — 16 чалавек, паведамляе дэпартамэнт аховы здароўя Данецкай вобласьці.
Людзі ўсхвалявана апавядаюць, што адміністрацыя заводу пацьвердзіла намер адсяліць іх да ацяпляльнага сэзону, але куды — ніхто ня кажа.
Чэхія стала першым паўфіналістам чэмпіянату сьвету па хакеі.
Прадпрымальнікі Берасьцейшчыны значна скарацілі свае выезды па тавар ва Ўкраіну. Часам даходзяць чуткі пра рабункі беларусаў, якія туды паехалі. Пра зьмяншэньне колькасьці пасажыраў ва Ўкраіну паведамляюць і на Берасьцейскім аўтавакзале.
Офіс па правах інвалідаў лічыць нездавальняючай арганізацыю безбар’ернага асяродзьдзя на чэмпіянаце сьвету па хакеі.
«Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротымі!» —Мовазнаўца Вінцук Вячорка піша пра тое, як не скарачаць.
У баі паблізу гораду Валнаваха раніцай у чацьвер загінулі 13 украінскіх сілавікоў, заяўляе старшыня Вярхоўнай Рады, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Турчынаў.
Напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі арганізатары хваліліся толькі што пабудаванымі 14 новымі гатэлямі. Быў разьлік на тое, што яны добра заробяць за кошт гасьцей першынства.
Большасьць замежнікаў, што прыехалі ў Менск на хакей, абмінулі новыя гатэлі з-за іх дарагоўлі. Найбольш папулярнымі ў заўзятараў сталі інтэрнаты Студэнцкай вёскі або здымныя кватэры.
Рэдакцыя Радыё Свабода падрыхтавала адмысловы кліп на гэтую песьню, які прысьвечаны працы радыё ды падзеям, якія Свабода асьвятляла апошнія дзесяцігодзьдзі і якім працягвае надаваць увагу і цяпер.
21 траўня меўся выйсьці на волю актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, якога арыштавалі ў Менску пасьля Чарнобыльскага шляху і асудзілі на 25 сутак. Ці вызваліўся Юры Рубцоў, якога актывісты ўчора так і не дачакаліся каля Акрэсьціна?
Вольга Шпарага: «Здаецца, што конкурсу не было, альбо гэта быў не міжнародны, а ўнутраны конкурс ЭГУ. Гэты конкурс не прызнаны».
Касацыйны пратэст пракурора Цэнтральнага раёну Менску на рашэньне судзьдзі Алены Сямак будзе разглядацца ў калегіі па грамадзянскіх справах Менскага гарадзкога суду 5 чэрвеня а 14 гадзіне.
Ці зьмянілася ваша стаўленьне да Беларусі, калі вы сюды прыехалі? Гэтыя пытаньні замежным заўзятарам і турыстам задавала Галіна Абакунчык
Нацбол Дзьмітры Паліенка ўцёк з аўтобуса, у якім міліцыянты везьлі яго ў ЛТП. Цяпер хлопец хаваецца.
Міжнародная фэдэрацыя па правах чалавека (FIDH) стварыла тры маленькія відэаролікі, якія асуджаюць парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Паводле найноўшага эканамічнага прагнозу Арганізацыі аб’яднаных нацый, сусьветная эканоміка сёлета вырасьце на 2,8%, а ў 2015 — на 3,2%.
Яшчэ на месяц працягнулі расьсьледаваньне крымінальнай справы супроць праваабаронцы, былога дырэктара ўстановы «Плятформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык паведаміў, што беларускі бок атрымаў адказ на запыт пра лёс затрыманага ва Ўкраіне беларускага грамадзяніна Шабаліна, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў Адэсе.
У перадачы бяруць удзел галоўны рэдактар газэты “Туризм и отдых" Ліля Кобзік і аглядальнік Радыё Свабода Ігар Карней. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
Траціна акруговых камісій Данбасу заблякаваныя ўзброенымі сэпаратыстамі, і выбары ў гэтых акругах наўрад ці адбудуцца, канстатуюць у ЦВК Украіны.
У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць відэа, якое напярэдадні выклікала сапраўдны ажыятаж: жанчыны Краматорску выйшлі да аўтобусу сэпаратыстаў з патрабаваньнем пакінуць іх горад.
У ЭГУ завяршылі адбор выкладчыкаў, зь якімі будуць падпісаныя 5-гадовыя працоўныя дамовы.
Вядомы скульптар і змагар за правы беларускамоўных Гэнік Лойка працягвае судзіцца з «Белінвэстбанкам».
На Канскім кінафэстывалі адбылася прэм’ера фільма Сяргея Лазьніцы «Майдан».
Пэтыцыю, у якой утрымліваецца просьба да адміністрацыі прэзыдэнта ЗША прызнаць Расею спонсарам тэрарызму, падпісала ўжо больш за 100 тысяч чалавек.
Ёсьць у краіне такія могілкі, куды не прыедуць сваякі. Не раскладуць пачастункі на магілах. І не ўзгадаюць памерлых. Бо ўспамінаць няма каму. На такіх могілках не хаваюць ужо 150 гадоў. Вось на такія могілкі мы і выпраўляемся на Крупшчыну, у Старую Слабаду.
21 траўня з 18:00 да 23:00 у менскім клюбе «Рэ:паблік» адбываўся «Свабодны фэст» — бясплатны канцэрт беларускіх рок-гуртоў з нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Інтэрнэт-газету «14ymedio», створаную вядомым на Кубе блогеркай- дысыдэнткай Ёані Санчас, заблякавалі празь некалькі гадзін пасьля запуску.
Нам стукнула 60. Працаваць трэба, але на каго? Дзяўчына ў зялёным лесе. Як зьнізіць алькагалізм? Пра гэта, а яшчэ пра цемру ў глыбінцы – у новых Званочках.
Людзі, якія прыйшлі сустракаць пад ізалятар часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна Юр’я Рубцова, не дачакаліся яго ў належны час.
Апошнім часам заведзена шмат крымінальных спраў у адносінах да высокіх чыноўнікаў. У чым прычыны гэтай зьявы? Чаму Аляксандар Лукашэнка не баіцца сапсаваць стасункі з намэнклятурай? Ці зьнізіцца ў выніку ўзровень карупцыі?
У суседнім зь Беларусьсю ўкраінскім Чарнігаве рыхтуюцца абіраць новага прэзыдэнта замест зьбеглага Януковіча і запрашаюць беларусаў часьцей прыяжджаць на тутэйшыя кірмашы і рынкі, каб аднаўляць эканамічныя стасункі.
Слонімскі РАУС адмовіў былому кандыдату ў дэпутаты ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць сябраў выбарчай камісіі, якія, паводле доказаў, якія яна мае, сфальшавалі выбары. Міліцыянты спаслаліся на недасьведчанасьць сябраў камісіі.
Замежныя заўзятары пачынаюць пакідаць Беларусь. Перадусім гэта тычыцца прыхільнікаў камандаў, якія ня здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал. У іх ліку — шматтысячная тарсіда аматараў хакею з Латвіі. Шмат хто зь іх перакананы, што латышоў засудзілі, каб «працягнуць» у наступны раўнд гаспадароў — зборную Беларусі.
Але ёсьць такія, як я, каго ніхто дома не чакае, і працы ў мяне іншай няма, толькі з калашом маладосьць успамінаць.
Сёньня ў клюбе «Re: Public» адбываецца «Свабодны фэст». Выступаюць гурты «Крама», Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», «Leibonik» ды «Recha». Уваход вольны!
Забарону на рэалізацыю алькаголю ў розьнічнай гандлёвай сетцы Менску плянуецца ўвесьці 31 траўня і 12 чэрвеня з нагоды правядзеньня мерапрыемстваў, прысьвечаных заканчэньню навучальнага году.
У Петрапаўлаўскім саборы Менску адбылося разьвітаньне зь вядомым беларускім бардам, паэтам і музыкам Зьмітром Сідаровічам. Ён раптоўна памёр 18 траўня на 49-м годзе жыцьця.
У Беларусі 54% жыхароў глядзяць на сьвет станоўча, паводле рэйтынгу пазытыўнага досьведу, які склалі сацыёлягі цэнтру Gallup.
У Маскоўскім гарадзкім судзе сёньня на працэсе па справе аб забойстве аглядальніка расейскай «Новай газэты» Ганны Паліткоўскай пракурор назаве пакараньне, якое лічыць справядлівым для абвінавачаных.
На раніцу 21 траўня правам бязьвізавага ўезду ў Беларусь падчас чэмпіянату сьвету па хакеі скарысталіся каля 29 тысяч замежнікаў.
Упраўленьне Сьледчага камітэту Беларусі па Берасьцейскай вобласьці праводзіць праверку па факце сьмерці 21-гадовай жыхаркі Брэста, паведамляе БЕЛТА.
Паводле новага дакладу офісу ААН па наркотыках і злачыннасьці за пэрыяд 2009–2012 гг., у Беларусі выяўлена і зьнішчана 1 амфэтамінавая і 17 мэтамфэтамінавых лябараторыяў.
Загрузіць яшчэ