Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны Данбасу і сэпаратысты


У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваюць відэа, якое напярэдадні выклікала сапраўдны ажыятаж: жанчыны Краматорску выйшлі да аўтобусу сэпаратыстаў з патрабаваньнем пакінуць іх горад.

Абураныя жыхаркі Краматорску патэлефанавалі на «гарачую лінію» ўкраінскіх вайскоўцаў. Яны заклікалі войскі вызваліць тэрыторыю Краматорску ад ваеўнікоў. Пры гэтым адна зь іх падчас размовы па тэлефоне нават прадставілася — Сафія Ўсьпішна. Такі крок паказаў, што сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны зьмяніла звыклае жыцьцё. Затое жанчыны Данбасу заявілі пра тое, што гатовыя выйсьці пратэставаць дзеля ўласнага спакою і дабрабыту сваіх сем’яў.

«Прэч з нашага раёну, прэч ад нашага дому. Дзеці ў школах ня вучацца, у дзіцячы садок вадзіць немагчыма з-за вас», — такія словы гучалі ад жанчын Краматорску, якія выйшлі абараняць сябе і свой горад.

На відэа таксама чуваць, як сэпаратысты пагражалі выйсьці з аўтамабіля і «супакоіць» актывістак. Такія радыкальныя дзеяньні не зьдзіўляюць жыхароў Данбасу. На іх думку, у сытуацыі, калі ў горадзе вядуцца баявыя дзеяньні, заставацца апалітычным немагчыма. У прыватнасьці прадстаўнік грамадзкай арганізацыі «Альянс» Сьвятлана Закрэўская, якая стварыла ў горадзе цэнтар падтрымкі жанчын, адзначыла, што яна разумее і падтрымлівае жанчын, якія страцілі надзею.

«Зразумела, што ў першую чаргу ад такой сытуацыі пакутуюць жанчыны і дзеці. Я разумею і цалкам падтрымліваю тых жанчын, якія ўжо страцілі надзею ўбачыць парадак у гэтай краіне, наведзены хоць кім-небудзь. Я ня ведаю, ці ўдасца ім скончыць гэтую справу — узяць за шкірку сваіх мужчын і вярнуць іх дадому, прымусіць разысьціся тых, хто ня хоча гэтага рабіць. Аднак, калі б гэта атрымалася, то гэта, мабыць, было б слушна. Асабіста я не гатовая выходзіць у адзіночку. Калі будуць арганізаваны мітынгі, то ў такім выпадку я гатовая выйсьці і змагацца супраць сэпаратыстаў», — адзначыла Сьвятлана Закрэўская.

Падобную пазыцыю падтрымлівае і старшыня Лігі дзелавых і прафэсійных жанчын Людміла Гаравая. Яна кажа, што падтрымліваць цяперашнюю сытуацыю, калі ў краіне разгортваецца вайна, яна ня можа. «Калі казаць аб стаўленьні жанчын да розных ваенных дзеяньняў, то, вядома, мой адказ «не», — адзначае Горава.

Радыё Свабода правяло апытаньне жанчын на тэму, што павінны рабіць жанчыны Данбасу.

Затое жанчыны Луганску, якія падтрымліваюць сэпаратысцкія настроі, ўсталі на бок прарасейскіх актывістаў. У прыватнасьці ў сетцы зьявілася відэа, на якім жанчыны з георгіеўскімі стужкамі запэўнілі, што будуць ахоўваць спакой свайго краю. Жанчына ў камуфляжы і з аўтаматам у руках цьвёрда заявіла: «Мы ня хочам, каб у нас паўтарыўся другі Славянск, Адэса, Марыупаль. Для гэтага мы тут стаялі, стаім і будзем стаяць да пераможнага канца».

Каля месяца таму сэпаратысты, якія захапілі абласную адміністрацыю Данецку, зьвярталіся да жанчын не пакідаць тэрыторыю вакол будынку. Тады яны запэўнівалі жанчын, што калі тыя стануць жывым шчытом перад сэпаратыстамі, украінскія вайскоўцы страляць па іх ня будуць. Сёньня сытуацыя паўтараецца і на Луганшчыне, дзе жанчыны імкнуцца са зброяй абараняцца ад, як яны заявілі, «бандэраўцаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG