Выстава Андрэя Лобава, Максіма Баландзюха і Францішка Вячоркі адкрылася ў будынку мэрыі Прагі, пад патранатам мэра чэскай сталіцы Томаша Гудэчка, які адным зь першых чэскіх палітыкаў падтрымаў барацьбу ўкраінцаў.
Сёньня ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі затрымалі Алега Кероля. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасьці з затрыманымі напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі актывістамі.
Цытаты зь лістоў, якія сабраныя ў дзьве новыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды» і выходзяць у сьвет да 60-годзьдзя Беларускай рэдакцыі.
Апошнімі днямі ў Менску перабоі зь мясам. Сьвініна ня ў кожнай краме і не заўсёды. А там, дзе ёсьць — цэны літаральна за тыдзень вырасьлі ў паўтара раза. Чаму так узьляцелі кошты і ці не застануцца беларусы бяз скваркі?
13 траўня ў Менску ганаравалі ляўрэатаў прэміяў Францішка Багушэвіча й Алеся Адамовіча.
Зьбіраючы матэрыялы пра наш нацыянальны сьцяг, я напаткаў вось такое дзіва.
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павал правёў першую прэсавую канфэрэнцыю ад часу, калі яго прызначылі кіраваць праваслаўнай царквою ў Беларусі.
Падчас учорашняга матчу паміж нацыянальнымі зборнымі Расеі і ЗША ўсталяваны рэкорд наведвальнасьці менскага чэмпіяната — пад дахам «Менск Арэны» налічылі больш за 14 тысяч чалавек.
Швайцарская філія праваабарончай арганізацыі Amnesty International праводзіць кампанію, прымеркаваную да чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску, падчас якой заклікае беларускія ўлады «да сумленнай гульні ў галіне правоў чалавека».
Што будзе рабіць прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, пасьля таго як сэпаратысты з Данецку і Луганску папрасіліся ў склад Расеі? На гэтае ды іншыя пытаньні, зьвязаныя з вынікамі незаконных рэфэрэндумаў у Данбасе, Свабодзе адказала маскоўскі палітоляг з цэнтру Карнэгі Марыя Ліпман.
9-га траўня адбылася адметная падзея ў беларускім Сеціве. Журналіст Валеры Каліноўскі хадзіў па Менску, размаўляў зь людзьмі на розныя тэмы, а апэратар здымаў на відэа і перадаваў у эфір.
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал правёў першую прэсавую канфэрэнцыю пасьля прызначэньня на кіраўніцтва праваслаўнай царквой у Беларусі.
«Гарэлка каштуе ў два разы таньней за каўбасу, а па тэлебачаньні спрэс расейскія фільмы, у якіх любы стрэс здымаецца алькаголем», — тлумачыць Уладзімер Пікірэня, псыхіятар-нарколяг.
У Кіеве ва «Ўкраінскім доме» адбылося разьвітаньне з Радыёнам Дабрадомавым, актывістам «Аўтамайдану», які ў шэрагах Нацыянальнай гвардыі ўдзельнічаў у антытэрарыстычнай апэрацыі ў горадзе Марыюпалі Данецкай вобласьці.
Беларусь — сусьветны лідэр паводле ўжываньня чыстага сьпірту на душу насельніцтва. Расея — на чацьвёртым месцы.
Дадзеныя Цэнтральнага банку Расеі паказваюць, што агульны попыт на замежную валюту самы высокі ад студзеня 2009 году (тады гэта было зьвязана з наступствамі сусьветнага фінансавага крызісу).
Маці забітага ў Славянску падпалкоўніка спэцпадразьдзяленьня «Альфа» Аляксандра Анішчанкі заклікала Пуціна спыніць «абарону» людзей рускага паходжаньня.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Хто і як скарыстае ці не скарыстае чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі? Абмяркоўваюць Сяргей Навумчык і Франак Вячорка і былы палітвязень Павал Вінаградаў. Вядучая – Ганна Соўсь.
Прафэсар Андрэй Зубаў быў звольнены з працы ў Дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін у Маскве за выказанае 24 сакавіка параўнаньне анэксіі Крыму зь дзеяньнямі гітлераўскай Нямеччыны ў 1938 годзе.
У матчы з Швайцарыяй сустрэліся прыблізна роўныя каманды, абедзьве зь якіх прэтэндуюць у сваёй групе на месца ў чацьвёрцы, якое дае права на выхад у чвэрцьфінал.
Беларускае аддзяленьне РНЕ (Русского национального единства), адной з найстарэйшых расейскіх нацыяналістычных арганізацый, заклікае мужчын, якім больш за 23 гады і якія прайшлі службу ў войску, уступаць у добраахвотныя атрады «Праваслаўнай арміі Данбасу».
Галоўнае – не нэрвавацца.
У Мазыры мясцовы райжылкамунгас пазбаўляецца ад актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП, электраманцёра Паўла Наздры. Ён атрымаў афіцыйнае паведамленьне, што працоўны кантракт зь ім у чэрвені ня будзе працягнуты. Гэта ўжо сёмы актывіст незалежнага прафсаюзу, звольнены апошнім часам у рэгіёне з ініцыятывы наймальнікаў.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў сьпіс грамадзкіх актывістаў, якіх затрымалі напярэдадні і падчас чэмпіянату сьвету па хакеі, з датамі іх вызваленьня.
Эўрадэпутата з Польшчы Марка Мігальскага не пусьцілі ў Беларусь, паводле тлумачэньня памежнікаў, з-за ўказаньняў Расеі.
Ці адлюстроўваюць «рэфэрэндумы» рэальную сытуацыю ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны? Што будзе далей пасьля рэфэрэндуму, ці стане ён падставай для аддзяленьня Данеччыны ад Украіны паводле крымскага сцэнару?
Нясьвіскі раённы суд перанёс на тыдзень паседжаньне па справе актывісткі БХД Натальлі Бордак, якая 9 траўня выйшла ў гарадзкі парк з плякатам супроць палітыкі Ўладзімера Пуціна адносна Ўкраіны.
На мінулым тыдні віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітры Рагозін наведаў самаабвешчанае Прыднястроўе.
Украінцы павінны наладжваць сваё жыцьцё так, як лічаць патрэбным, — заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня на сустрэчы з сакратаром Рады бясьпекі Расеі Мікалаем Патрушавым.
У Нясьвіскім райсудзе адбудзецца суд на актывісткай аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» мастачкай Натальляй Бордак.
9 траўня ў Менску запомнілася мне не пампэзным афіцыйным шэсьцем да Плошчы перамогі, не рознакаляровымі натоўпамі хакейных заўзятараў з розных краін, зь якімі я пагутарыў, не вылізаным да іх прыезду вуліцамі і фан-зонамі, а «экскурсіяй» на сацыяльнае дно, якую арганізаваў адзін з камандзіраў менскага АМАПу.
Па колькасьці заўзятараў, якія прыехалі ў Беларусь на Чэмпіянат сьвету па хакеі, расейцы займаюць першае месца. Менск прывыкае да вялікае колькасьці сьцягоў суседняй краіны. Але госьці не паводзяць агрэсіўна.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Украінскія войскі гатовыя адбіваць верагодны напад Расеі, заявіў у нядзелю сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.
Перад хакейным чэмпіянатам у многіх беларускіх гарадах, у тым ліку ў Горадні, праведзеныя арышты актывістаў апазыцыі. Як вы да гэтага ставіцеся? Чаго, на вашу думку, баяцца ўлады?
Глядзіце новы выпуск «Зоны Свабоды» на нашым сайце
Першую перамогу на хатнім чэмпіянаце сьвету атрымала хакейная зборная Беларусі. 11 мая каманда Глена Хэнлана ў прысутнасьці 13.734 гледачоў узяла верх над Казахстанам зь лікам 4:1 (0:1, 2:0, 2:0).
Жывая трансьляцыя 13 траўня а 13-й гадзіне на сайце Свабоды.
Разьвітаньне з паэтам Давідам Сімановічам, куды прыйшлі некалькі соцень чалавек, праходзіла ў рытуальнай залі шпітальнага моргу.
Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.
Расейскія журналісты апісваюць усе тыя перашкоды, якія сустракаюць іх на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Менску і прызнаюцца, што яны ў шоку ад невыносных умоваў працы.
Упраўленьне санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША (FDA) ухваліла практычнае выкарыстаньне пратэза рукі чалавека, кіраванага імпульсамі мозгу.
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы, каардынатарка праграмы «Настаўнік. Школа. Грамадзтва», рэдактарка сайту Nastaunik. info Тамара Мацкевіч — гераіня «Сталкераў Свабоды»
Ва ўсякім разе прыклад ператварэньня ўкраінскай крымскай арміі ў расейскую – матэрыял для падручнікаў.
8 траўня ўвечары на 78-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы памёр беларускі пісьменьнік і перакладчык Анатоль Кудравец.
Хакейныя заўзятары з Расіі, у адрозьненьне ад футбольных, паводзяць сябе ветліва. Пра гэта заявіў расейскі пасол Аляксандар Сурыкаў журналістам 10 траўня пасьля цырымоніі адкрыцьця ў Менску Дома заўзятара зборнай Расеі па хакеі.
Уладзімер Кумец у 2011 годзе быў прэсавым сакратаром кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».
Сёньня ў праграме.
Загрузіць яшчэ