Яркі прыклад таго, як расейская прапаганда ўводзіць у зман публіку, узбуджаючы ў нянавісьць да Ўкраіны.
Юрась Каласоўскі — настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Магілёўскай гарадзкой гімназіяй № 1 — напісаў у сваім фэйсбуку, што яго вучні пішуць беларускай лацінкай.
Старшыня арганізацыі Жана Літвіна павіншавала калегаў з прафэсійным сьвятам, зазначыўшы, што гэтая дата проста абавязвае нас узгадаць пра праблемы беларускай і сусьветнай журналістыкі.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Цягнікі будуць абыходзіць станцыі Ізюм, Краматорск, Чырвоны Ліман, Горлаўка, паведамляе прэсавая служба Беларускай чыгункі.
3 траўня на судовым працэсе па крымінальнай справе Ўладзімера Волкава, які займаў пасаду намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахім», дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прызначыць абвінавачанаму пакараньне ў выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама заявіў пазоў аб спагнаньні з Волкава 18 тысяч даляраў.
Яна складае вершы і апавяданьні, піша зацемкі і эсэ для розных выданьняў, асвойвае новыя кампутарныя праграмы і сьветла ўсьміхаецца кожнаму дню. Але жорсткая рэчаіснасьць вельмі часта ставіць непераадольныя бар’еры на шляху інваліднага вазка шчодра адоранай дзяўчыны. Дар’я Ліс са слыннага мястэчка Залесьсе, якое некалі было Паўночнымі Афінамі для роду Агінскіх, — гераіня новага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
Зь дзевяціпавярховага інтэрнату на вуліцы Панковай, 58 у Ваўкавыску зьбіраюцца выселіць 185 сем’яў без узычэньня іншага жытла. Каля 460 чалавек, сярод якіх малыя дзеці, умомант застаюцца бяз даху над галавой.
На памежныя пераходы пачалі прыбываць першыя замежныя заўзятары, якія не прамінулі скарыстацца бязьвізавым статусам Беларусі на час правядзеньня хакейнага чэмпіянату сьвету. Якія першыя ўражаньні ад беларускіх рэалій? Што цікавіць, апроч хакейных баталіяў?
3 траўня — Міжнародны дзень свабоды прэсы. На Гарадзеншчыне адзіным ацалелым незалежным грамадзка-палітычным выданьнем застаецца «Газэта Слонімская». Праўда, з 2006 году яна ня мае падпіскі празь «Белпошту» і не прадаецца ў кіёсках «Белсаюздруку». Як ёй удаецца выжываць у цяперашніх беларускіх умовах?
Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе в. а. прэзыдэнта Украіны Аляксандра Турчынава.
5 траўня а 19-ай гадзіне ў творчай прасторы ЦЭХ адбудуцца заняткі «Мова ці кава», прысьвечаныя беларускай лацінцы.
Кшыштаф Шыпер, хакейны турыст з Кракава, дзеліцца ўражаньнямі ад перасячэньня польска-беларускай мяжы.
Магілёўскі бадзяга Анатоль бамжуе 10 гадоў. У свае 62 гады ня мае пэнсіі і харчуецца тым, што адшукае ў баках для сьмецьця. Зьбірае бутэлькі і мэталалом. А яшчэ шмат чытае.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, якога напярэдадні Чарнобыльскага шляху прэвэнтыўна арыштавалі на 12 сутак, вызваляецца з Акрэсьціна 4 траўня.
Мікалай Статкевіч тлумачыць зьмяшчэньне Яўгена Васьковіча ў адзіночную камэру магілёўскай турмы.
Якія нечаканыя праблемы могуць напаткаць былых вяскоўцаў, чые вёскі ўвайшлі ў межы гораду? Куды падзеліся шматлікія старажытныя курганы з вуліцы Курганнай? І што адчувае былы партызан, які ўпершыню забіў у 14 гадоў?
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Мы падабралі дзесяць найбольш запамінальных і цытаваных твітаў Радыё Свабода за мінулы тыдзень
У Адэсе праўкраінскія актывісты ліквідавалі на Куліковым полі лягер сэпаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў будынку Дома прафсаюзаў.
У інтэрнэце напярэдадні хакейнага чэмпіянату можна зрабіць лёсавызначальную стаўку: каго з актывістаў арыштуюць наступным, на колькі дзён і па якім артыкуле.
Маладых хлопцаў, якія ў сувязі з аднаўленьнем прызыву, прыйдуць у войска, ня будуць пасылаць непасрэдна ў месцы, дзе праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя, заявіў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ігар Кабаненка.
Дагэтуль няма вынікаў паўторнай экспэртызы прычыны сьмерці 21-гадовага Ігара Пцічкіна, які заўчасна памёр пры нявысьветленых абставінах 4 жніўня ў менскім СІЗА № 1 на Валадарскага.
Журналісты, якія прыедуць у Менск асьвятляць хакейны чэмпіянат сьвету, атрымаюць ад беларускіх праваабаронцаў спэцыяльны кейс. У тэчках будзе інфармацыя пра палітычных вязьняў. Гэту інфармацыю маладыя кансэрватары зь Літвы будуць перадаваць турыстам, якія паедуць у Менск на спаборніцтвы празь Вільню.
Актыўныя сьледчыя дзеяньні ў справе праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі прыпыніліся. Пра гэта паведаміла праваабаронца з «Плятформы інавэйшн» Алёна Красоўская-Касьпяровіч са спасылкай на зьвесткі ад адваката Бандарэнкі.
У Адэсе адбываецца бойка з удзелам удзельнікаў праўкраінскага шэсьця і прарасейскіх актывістаў.
Штаб антытэрарыстычнай апэрацыі зьвярнуўся да кіраўнікоў «тэрарыстычнай групы, якая захапіла Славянск», з ультыматыўным патрабаваньнем выдаць усіх закладнікаў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў горадзе.
Беларускія ўлады асабліва варожа ставяцца да рэлігійных групаў, якія разглядаюцца імі ў якасьці палітычных апанэнтаў, такіх як пратэстанты, і строга кантралююць замежных грамадзянаў, у тым ліку каталіцкіх сьвятароў.
Расейская прапаганда апраўдвае ўмяшаньне Масквы ва ўнутраныя справы Ўкраіны, падаючы гэта як спробу ўратаваць усходнія рэгіёны ад улады «бандэраўцаў». Як на гэта рэагуюць украінскія мэдыі?
Міжнародны аэрапорт Данецку адмяніў авіярэйсы Масква — Данецк, Данецк — Масква
Устаноўчы сход новай грамадзкай арганізацыі плянуюць правесьці ў траўні.
У большасьці беларусаў крыху слабейшае пачуцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці, чым ва ўкраінцаў, але яны адчуваюць сябе хутчэй беларусамі, чым расейцамі.
Сярод васьмі журналістаў з Эўропы, якія трапілі ў сьпіс 100 «герояў інфармацыі», упершыню складзены міжнароднай арганізацыяй «Рэпарцёры бязь межаў», 31-гадовы галоўны рэдактар сайту «Навіны Данбасу».
У Славянску затрыманыя чатыры падазраваныя у абстрэле ўкраінскіх верталётаў. Пра гэта паведаміла Мінабароны Ўкраіны.
На 2 траўня ў Вільні прызначанае папярэдняе судовае слуханьне па справе аб звальненьні старшыні Сэнату ЭГУ прафэсара Паўла Церашковіча.
1 траўня ў Менску ды іншых беларускіх гарадах адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і вулічныя гуляньні з нагоды Дня працы.
Што трэба ўлічваць для бясьпекі пры выкарыстаньні мабільніка ці мабільнага інтэрнэту?
Цырымонія адкрыцьця Чэмпіянату сьвету па хакеі, якая адбудзецца 9 траўня ў «Менск-арэне», зойме 15-17 хвілін.
У маёнтку «Каробчыцы», што ў аднайменнай вёсцы пад Горадняй, на Першамай вярнулі Савецкі Саюз — з грашыма, піянэрамі ды комплекснымі абедамі. Праўда, выйшла асечка з гімнам — наведнікі не прыгадалі слоў.
Сэпаратысты ў Данецкай вобласьці захапілі гарсавет гораду Амвросіеўка і ўзьнялі над ім сьцяг Данецкай рэспублікі. У самім Данецку тысячы сэпаратыстаў штурмавалі гарадзкі аддзел міліцыі. Унутраныя войскі аказалі ўзброены супраціў. Пазьней сэпаратысты захапілі абласную пракуратуру.
Сэпаратысты штурмуюць будынак пракуратуры Данецкай вобласьці, паведамляе kramatorsk.info.
Праз тры месяцы будзе адзначацца 100-гадовы юбілей пачатку Першай усясьветнай вайны. Трагічныя падзеі разгортваліся і на беларускай зямлі, а 810-дзённае змаганьне за Смаргонь увайшло ў аналы як беспрэцэдэнтнае пазыцыйнае супрацьстаяньне кайзераўскай і царскай арміяў.
У менскім ізалятары на Акрэсціна ўтрымліваюць ня менш за 12 вязьняў, адносна якіх, паводле праваабаронцаў, быў ужыты прэвэнтыўны арышт напярэдадні Чарнобыльскага шляху і чэмпіянату сьвету па хакеі.
Афіцыйныя прафсаюзы зладзілі мітынг у Парку Янкі Купалы. Па разнарадцы кожны працоўны калектыў, ВНУ павінны былі забясьпечыць пэўную колькасьць удзельнікаў. Паводле інфармацыі ФПБ, у мітынгу ўзялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек.
У цэнтры Кіеву прыхільнікі Сацыялістычнай партыі Ўкраіны і шэрагу левых партый і грамадзкіх арганізацый правялі мітынг з нагоды міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.
Прарасейскія актывісты са сьцягамі СССР выйшлі на вуліцы Запарожжа з заклікамі правесьці рэфэрэндум па фэдэралізацыі Ўкраіны.
У ноч на 1 траўняў Кіеве адбыліся сумесныя вучэньні Ўпраўленьня дзяржаўнай аховы і абароннага ведамства.
Загрузіць яшчэ