Украінскія войскі гатовыя адбіваць верагодны напад Расеі, заявіў у нядзелю сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Андрэй Парубій.
Перад хакейным чэмпіянатам у многіх беларускіх гарадах, у тым ліку ў Горадні, праведзеныя арышты актывістаў апазыцыі. Як вы да гэтага ставіцеся? Чаго, на вашу думку, баяцца ўлады?
Глядзіце новы выпуск «Зоны Свабоды» на нашым сайце
Першую перамогу на хатнім чэмпіянаце сьвету атрымала хакейная зборная Беларусі. 11 мая каманда Глена Хэнлана ў прысутнасьці 13.734 гледачоў узяла верх над Казахстанам зь лікам 4:1 (0:1, 2:0, 2:0).
Жывая трансьляцыя 13 траўня а 13-й гадзіне на сайце Свабоды.
Разьвітаньне з паэтам Давідам Сімановічам, куды прыйшлі некалькі соцень чалавек, праходзіла ў рытуальнай залі шпітальнага моргу.
Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.
Расейскія журналісты апісваюць усе тыя перашкоды, якія сустракаюць іх на чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Менску і прызнаюцца, што яны ў шоку ад невыносных умоваў працы.
Упраўленьне санітарнага нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША (FDA) ухваліла практычнае выкарыстаньне пратэза рукі чалавека, кіраванага імпульсамі мозгу.
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы, каардынатарка праграмы «Настаўнік. Школа. Грамадзтва», рэдактарка сайту Nastaunik. info Тамара Мацкевіч — гераіня «Сталкераў Свабоды»
Ва ўсякім разе прыклад ператварэньня ўкраінскай крымскай арміі ў расейскую – матэрыял для падручнікаў.
8 траўня ўвечары на 78-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы памёр беларускі пісьменьнік і перакладчык Анатоль Кудравец.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Хакейныя заўзятары з Расіі, у адрозьненьне ад футбольных, паводзяць сябе ветліва. Пра гэта заявіў расейскі пасол Аляксандар Сурыкаў журналістам 10 траўня пасьля цырымоніі адкрыцьця ў Менску Дома заўзятара зборнай Расеі па хакеі.
Уладзімер Кумец у 2011 годзе быў прэсавым сакратаром кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».
Сёньня ў праграме.
Хоць хакейны чэмпіянат сьвету ў Менску яшчэ толькі пачаўся, але ён ужо стаў адметным. Улады кінулі апазыцыянэраў за краты, забаранілі ўезд непажаданым замежным палітыкам. Бадай, гэтым менскі чэмпіянат найперш і адрозьніваецца ад падобных хакейных форумаў.
Прэзыдэнт фэдэрацыі хакею Швэцыі Крыстэр Энглунд у размове з швэдзкімі журналістамі апавёў, чаму беларускія ўлады дэпартавалі зь Менску яго суайчыньніка, хакейнага заўзятара, праваабаронца Марціна Углу, які ў сераду прыляцеў у Беларусь адмыслова паглядзець першынства сьвету.
У Нясьвіжы 9 траўня за антываенную акцыю была затрымана актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Натальля Бордак, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
«Надзеўшы шалік, вы пакажаце заўзятарам, што вы лічыце дыктатара тым, кім ён ёсьць на самой справе, і што вы стаіце на іх баку».
Вязьня калёніі ў Івацэвічах Эдуарда Лобава наведаў сьвятар, айцец Дзьмітры, які не ўпершыню сустракаецца з маладафронтаўцам у вязьніцы. Як і былыя сустрэчы, гэтая, у тым ліку споведзь, адбывалася ў прысутнасьці ахоўніка калёніі ў пагонах.
Удзельнік Плошчы і абароны Курапатаў, палітвязень Васіль Парфянкоў праз амаль два тыдні маўчаньня даслаў ліст з памяшканьня камэрнага тыпу горацкай калёніі.
У Беларусі распачынаецца чэмпіянат сьвету па хакеі, удзел у ім возьмуць шаснаццаць камандаў. Якое месца ў хакейным чэмпіянаце зойме беларуская каманда? Над гэтым пытаньнем разважаюць мінакі на вуліцах Менску.
Людзі найбольш давяраюць пажарнікам. Наступнымі пасьля іх ідуць мэдсёстры і лекары.
Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапісы ўспамінаў Валянціна Тараса.
Сацыяльны праект Юліі Ляшкевіч, дызайнэра «Свабода», валянтэраў, накіраваны на пашырэньне інфармацыі пра палітычныя рэпрэсіі і наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў падчас хакейнага чэмпіянату ў Менску ў 2014 годзе
Стала вядома, што сёньня, 9 траўня, у Віцебску памёр пасьля цяжкай хваробы Давід Рыгоравіч Сімановіч — беларускі паэт, празаік, перакладнік.
Звольнены з Маскоўскага унівэрсытэту за асуджэньне анэксіі Крыму расейскі прафэсар Андрэй Зубаў прыехаў у Чэхію і прачытаў лекцыю для студэнтаў унівэрсытэта імя Масарыка ў Брно.
Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Літвы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.
Карэспандэнта Свабоды Валера Каліноўскага са здымачнай групай адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
У Менску 9 траўня адбылося традыцыйнае шэсьце вэтэранаў у гонар Дня перамогі. Аднак ня ўсе франтавікі змаглі ўзяць у ім удзел, а менчукі — пабачыць сьвята.
Сябры аргкамітэту па сьвяткаваньні 500-х угодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай пабывалі на Крапівенскім полі, дзе 8 верасьня 1514 году войскі ВКЛ перамаглі ўтрая большае войска Маскоўскага княства.
На Гарадзеншчыне актывісты кампаніі «За малы памежны рух» дамагаюцца ад улады адказу на пытаньне: калі ўрэшце будзе ратыфікавана пагадненьне з Польшчай і Літвой аб бязьвізавых паездках для жыхароў памежных рэгіёнаў?
Больш за 20 актывістаў БХД разам зь дзецьмі 9 траўня прыбралі Курапаты.
Міністар унутраных справаў Украіны Арсені Авакаў паведаміў, што ў ходзе вайскова-міліцэйскай апэрацыі ў горадзе Марыюпалі ў Данецкай вобласьці было забіта каля 20 нападнікаў на гарадзкі аддзел міліцыі.
У Гомелі дэмакратычныя актывісты 9 траўня ўзялі ўдзел у сьвяткаваньні 69-й гадавіны Перамогі.
Амаль тры гадзіны цягнулася трансьляцыя з вуліцаў Менску. Каля «Мінск Арэны» карэспандэнта Свабоды Валера Каліноўскага са здымачнай групай затрымалі.
«Ці не баяліся вы ехаць у Беларусь?» З такім пытаньнем карэспандэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч зьвярнуўся да замежных заўзятараў хакею, якіх сустрэў на вуліцах сьвяточнага Менску ў дзень адкрыцьця чэмпіянату сьвету.
Скрадзеная перамога – так некалі Васіль Быкаў назваў свае адчуваньні ад юбілейных сьвяткаваньняў 9 траўня.
У Беларусі на ўрачыстасьцях да Дня Перамогі дамінуе расейская мова. На ёй выступаюць, віншуюць, заклікаюць. Беларускую ж мову калі і ўжываюць, то зрэдку. А на якой мове гаварылі беларускія салдаты-навабранцы ды партызаны падчас вайны?
У Менску на сьвяточнае шэсьце ў гонар сьвяткаваньня Дня Перамогі не пусьцілі хакейных заўзятараў, перадае gazeta.ru.
9 траўня ў Менску пачаўся чэмпіянат сьвету па хакеі. Беларусь упершыню ў сваёй незалежнай гісторыі прымае ў сябе спартовы турнір такога ўзроўню і маштабу.
9 траўня Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю з фан-зонаў хакейнага чэмпіянату, менскіх вуліц і плошчаў.
Усе важныя падзеі сёньняшняга дня ў Беларусі і сьвеце ў жывым блогу Свабоды.
Больш за 100 сьвечак у памяць пра загінулых у Другой сусьветнай вайне запалілі 8 траўня каля манумэнта Славы ў Кіеве. Такім чынам прадстаўнікі Міністэрства культуры і Інстытуту нацыянальнай памяці ўшанавалі загінулых.
9 траўня ў Кіеве а 4:37 адбылося ўзгараньне кабэляў у тунэлях паміж Кіеўскай тэлевежай і памяшканьнем Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Ўкраіны.
Былы прэм’ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі прыступіць да выкананьня грамадзкіх работ у якасьці памочніка ў міланскім доме састарэлых.
Здымачную групу тэлеканалу ICTV на адным з блёкпастоў Славянску спынілі сэпаратысты. Яны сканфіскавалі тэхніку і паланілі журналістаў.
Як карыстальнікі твітэра абмяркоўвалі выступ сьпевака, чакалі вынікаў і сьвяткавалі перамогу
Загрузіць яшчэ