Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 траўня: Фінал Эўрабачаньня, дзень памяці Булак-Балаховіча


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, чэмпіянат сьвету па хакеі.

Наваградзкі раён (Гарадзенская вобласьць), на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фэстываль «Салаўё». Пачатак у 17 гадзінаў.

Капэнгаген, фінал конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2014».
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1871 – падпісаньне Франкфурцкага міру, які паклаў канец Франка-прускай вайне.

1933 – студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі ў Бэрліне, што паклала пачатак паленьню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.

1940 – Уінстан Чэрчыль стаў прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.

1940 – напад нямецкіх войскаў на Бэльгію, Люксэмбург і Францыю, пачатак «бліцкрыгу».

У гэты дзень нарадзіліся:

1797 – Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.

1879 – Сямён Пятлюра, лідэр украінскіх нацыяналістаў.

1923 – Гейдар Аліеў, кіраўнік Азэрбайджану (1993–2003).

1928 – Арнольд Руйтэль, трэці прэзыдэнт Эстоніі.

1931 – Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.

1942 – Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

У гэты дзень памерлі:

1667 – Людвіка Марыя Ґанзаґа, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, жонка апошніх каралёў дынастыі Ваза – Уладзіслава і Яна Казімера.

1774 – Людовік XV, кароль Францыі.

1940 – пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. У свой час камандаваў асобным аддзелам войскаў БНР у Балтыі. Захапіўшы з сваімі аддзеламі Мазыр, абвясьціў там незалежнасьць БНР.
ЦЫТАТА ДНЯ

Празь цёмныя хмары на чуждай старонцэ
Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,
I гоман пачуў я з радной стараны:
«Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ,
За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!»
Сынкі! А мы што жа!
Нам будзе нягожа,
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей, не аглядайцесь,
Хутчэй сабірайцесь I будзем гатовы ў дарогу!

Станіслаў Булак-Балаховіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG