Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі не давяраюць палітыкам. Самыя надзейныя — пажарнікі


Людзі найбольш давяраюць пажарнікам. Наступнымі пасьля іх ідуць мэдсёстры і лекары.

Найменш даверу з боку звычайных грамадзян выклікаюць палітыкі. Такія высновы былі зробленыя на падставе дасьледаваньня, зробленага навукова-дасьледчым інстытутам GfK Verein, паведамляе AFP.


Апытаньне, якое праводзілася ў 25 краінах на пяці кантынэнтах, паказала, што сярэдні ўзровень даверу да пажарных — 80%, да мэдсёстраў — 79%, гэтаксама як і да лекараў.

«Асабліва гэта не зьдзіўляе. Прычынаў такіх вынікаў дзьве. Па-першае, мы заўсёды даступныя. Другая прычына заключаецца ў тым, што нашыя паслугі бясплатныя і аплочваюцца з падаткаў. Для людзей гэта важна», — сказаў старшыня Саюза францускіх пажарнікаў SNSPP-PATS Патрыс Бенар.

Апошняе месца паводле ступені даверу занялі палітыкі — у сярэднім каля 31%. Перад імі ідуць страхавыя агенты (48%) і мэры гарадоў (53%).



Давер людзей у сьвеце (у %)
Пажарныя — 80
Лекары, мэдсёстры — 79
Мэры — 53
Страхавыя агенты — 48
Палітыкі — 31

«Усюды ў сьвеце палітыкі дрэнна ўспрымаюцца ў пляне даверу і пасьлядоўнасьці. Гэта тычыцца ўсіх краінаў, якія маюць праблемы з карупцыяй. Нават у Эўропе, дзе палітыкі часта імкнуцца рэалізаваць свае ўласныя інтарэсы замет інтарэсаў калектыву», — пракамэнтаваў вынікі апытаньня прадстаўнік Transparency International Даніэль Лёбэг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG