25 траўня а 18-й гадзіне з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў мусілі выпусьціць моладзевага актывіста Міколу Дземідзенку, які адбываў там 20-сутачны адміністрацыйны арышт.
У Варшаве пасьля працяглай хваробы памёр генэрал Войцэх Ярузэльскі. Яму ішоў 91 год.
Сьмерць італьянскага фатографа Андрэа Ракелі і ягонага перакладчыка Андрэя Міронава — першы выпадак гібелі журналістаў ад пачатку збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Жыхары Літвы галасуюць у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама вырашаюць, хто бліжэйшыя пяць гадоў будзе прадстаўляць краіну ў Эўрапарлямэнце.
Рэпартаж нашага карэспандэнта з выбарчых участкаў у Чарнігаве.
Участак па выбарах прэзыдэнта Ўкраіны адкрыты ў генэральным консульстве гэтай краіны ў Берасьці.
У чэргах на выбарчыя ўчасткі ў сталіцы Ўкраіны пастаяла кіеўская журналістка беларускага паходжаньня Алена Літвінава, якая напісала свой рэпартаж для сайту Свабоды.
МЗС Італіі пацьвердзіў факт гібелі італьянскага фатографа Андрэа Ракелі пад Славянскам (Данецкая вобласьць).
Галоўны рэдактар «Новостей Донбасса»: Як толькі адчыняецца ўчастак, тэрарысты пачынаюць страляць.
Галоўны трэнэр зборнай Расеі Алег Знарок дыскваліфікаваны за «жэст сьмерці» (ён правёў вялікім пальцам па горле) на адрас трэнэрскага штабу зборнай Швэцыі на апошніх хвілінах паўфінальнага матчу чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.
Беларускі журналіст Зьміцер Галко ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне знаходзіцца ў Данецкай вобласьці. Зьміцер падзяліўся уражаньнямі ад ўбачанага са Свабодай.
У будынку ўкраінскай амбасады ў Менску, а таксама ў консульстве Ўкраіны ў Берасьці з 8 раніцы адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх грамадзяне Ўкраіны могуць прагаласаваць за аднаго з 21 кандыдата на прэзыдэнта суседняй краіны.
У знак пратэсту супраць міліцэйскага і судовага самаўпраўства «чалавек-майка» Юры Рубцоў абвясьціў галадоўку ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
25 траўня Ўкраіна выбірае новага прэзыдэнта. Як кажуць самі ўкраінцы, па- сутнасьці яны абіраюць сваю будучыню. Пра ўпадабаньні ўкраінскіх выбарцаў рэпартаж з Чарнігава карэспандэнта Свабоды.
Перамовы па вызваленьні журналістаў Lifenews вяліся ў Кіеве некалькі дзён прадстаўнікамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і яны не афішавалася ў мэтах бясьпекі, паведамляецца на сайце Lifenews.
Радыё Свабода адзначае 60-годзьдзе і падводзіць вынікі працы. Вядзе праграму Аляксандар Лукашук.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
24 траўня былы вязень сумленьня Павал Севярынец прэзэнтаваў у Магілёве сваю новую кнігу «Беларуская глыбіня».
Вязень магілёўскай турмы — маладзёвы актывіст Яўген Васьковіч сядзіць ў адзіночнай камэры.
Папа Рымскі Францішак пачынае ў суботу візыт у Ярданію, зь якога пачнецца яго трохдзённая паездка па Блізкім Усходзе.
Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко езьдзіць па гарачых кропках Украіны ўжо 78-я суткі.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомелі. Пра гэта паведамілі Свабодзе гомельскія праваабаронцы.
У Менску Кастрычніцкі райаддзел Сьледчага камітэту завяршыў папярэдняе расьсьледаваньне па крымінальнай справе супраць былога дырэктара праваабарончай арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.
Сустаршыню «Маладога Фронту» Андруся Цянюту адлічылі з гомельскага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны, дзе ён завочна вывучаў правазнаўства на 3-ім курсе.
Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія з Гомеля наведалі ў Кіеве на Майдане месца гібелі сына. Яны прывезьлі з украінскай сталіцы лісты, адрасаваныя найперш маці героя «Нябеснай сотні».
Кінастужка «Племя» ўкраінскага рэжысэра Міраслава Слабашпіцкага стала адной з сэнсацыяў Канскага кінафэстывалю 2014. Яна атрымала галоўны прыз у сэкцыі «Тыдзень крытыкі»
23 траўня ў кватэры бабруйскага блогера Алега Жалнова супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Ён працягваўся з 7.45 раніцы і да абеду.
На просьбу Расеі ў Беларусь не пусьцілі ўкраінскую праваабаронцу.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бяз зьмены прысуд Савецкага раённага суду адносна грамадзкага актывіста з Дзяржынскага раёну, былога чыгуначніка Леаніда Смоўжа.
У нядзелю ва Ўкраіне адбудуцца датэрміновыя выбары прэзыдэнта. Ці сочыце вы за прэзыдэнцкай кампаніяй ва Ўкраіне? Чаму? Як, на вашу думку, зьменяцца дачыненьні паміж Кіевам і Менскам пасьля выбараў?
У раённым шпіталі Сьветлагорску лекары змагаюцца за жыцьцё мясцовага жыхара Вадзіма Ярмоленкі, якога, як падазраюць праваабаронцы, міліцыянты зьбілі ў прыёмным пакоі шпіталя амаль да непрытомнасьці.
Зборная Беларусі дачасна скончыла выступ на хатнім чэмпіянаце сьвету па хакеі, саступіўшы ў чвэрцьфінале швэдам.
Орды шэра-карычневых вусеняў наступаюць на сады й гароды жыхароў вёскі Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёну.
Украінку Марыю Ясяноўскую зьнялі зь цягніка «Сымфэропаль — Менск» на пераходзе Церахаўка і паведамілі, што на просьбу расейскага боку ўезд у Беларусь ёй забаронены.
Былы палітвязень з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч ужо паўтара месяца на волі. Пра цяперашняе жыцьцё і новыя праблемы, зь якімі давялося сутыкнуцца ў Ваўкавыску, зь ім размаўляе наш карэспандэнт Міхал Карневіч.
Пісьменьнік і грамадкі дзеяч Уладзімір Вайновіч — пра людзей, якія ўхваляюць ранейшыя злачынствы супраць уласнага народа і заахвочваюць новыя.
Квіткі намінальным коштам 208 і 286 тысяч беларускіх рублёў спэкулянты перапрадавалі па 100 даляраў.
Невядомыя падарвалі чыгурачныя рэйкі на 57 кілямэтры перагону Шцераўка — Шчэтава ў Луганскай вобласьці.
Палова байцоў батальёна «Данбас», які трапіў у засаду баевікоў на Данеччыне, прарвалася і сабралася каля блёкпаста арміі. Рэшта застаецца ў акружэньні, сувязь зь імі няма.
700 подпісаў сабрала на Гарадзеншчыне грамадзкая кампанія за адкрыцьцё малога памежнага руху паміж Беларусьсю і суседнімі Польшчай ды Літвой.
Міліцыянты праводзяць ператрус у кватэры бабруйскага блогера Алега Жаўнова.
Учора падчас атакі прарасейскіх баевікоў на падразьдзяленьне ўкраінскага войска ля гораду Валнаваха Данецкай вобласьці былі забітыя 16 салдат і параненыя больш за 30.
Калегія Менскага гарадзкога суду нечакана скасавала адмоўнае рашэньне наконт Курапатаў суду ніжэйшай інстанцыі.
Унікальная калекцыя дзіцячых малюнкаў з выявамі Менску і сталічнага побыту сярэдзіны ХХ стагодзьдзя захоўваецца ў архіве мастака Сяргея Каткова. Сапраўдная гарадзкая легенда, чалавек, якога ўжо ўганараваныя творцы называюць проста Настаўнік, усё жыцьцё зьбіраў малюнкі сваіх вучняў.
Цягам усяго чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску не сьціхаюць дыскусіі наконт таго, што прынёс Беларусі сусьветны хакей. Ці ўмацаваў ён, як лічаць некаторыя, беларускі патрыятызм і нацыянальную самасьвядомасьць? Наколькі зьмяніўся Менск, і што застанецца пасьля ад’езду замежных турыстаў?
Выпівайце як мінімум шклянку вадкасьці (вады, гарбаты) кожныя 2 гадзіны.
Агульная колькасьць ахвяраў — 16 чалавек, паведамляе дэпартамэнт аховы здароўя Данецкай вобласьці.
Загрузіць яшчэ