Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 траўня: Дзень славянскай пісьмовасьці, прэзэнтацыя кнігі Севярынца ў Магілёве


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ адбудзецца ў офісе па вул. Чарнышэўскага, 3. Пачатак аб 11.00 .

Менск. У мастацкая галерэі «Унівэрсытэту культуры» Праект «Эўрапейскія масты» прадстаўляе выставу фотаздымкаў пачатку ХХ стагодзьдзя Нямеччына-Беларусь «Паміж I і II Сусьветнымі войнамі: сям’і і лёсы». Уваход вольны.

Менск (па 5 чэрвеня) У прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасьці, 58/6 (уваход з вуліцы П. Броўкі) працуе першая персанальная выстава беларускага мастака , street artist і графічнага дызайнера Славы Семенюты .

Менск. (па 27 траўня) У Галерэі «Ў» праходзіць выставачна-дыскусійны праект OFFSIDE. У яго рамках працуюць выставы, дзе мастакі закранаюць розныя аспэкты спорту. Пачатак а 19.00.

Магілёў. Сустаршыня БХД Павел Севярынец праводзіць прэзэнтацыю сваёй новай кнігі «Беларуская глыбіня». Кніга выйшла ў 2014 годзе ў серыі «Кнігарня пісьменьніка» ў выдавецтве «логвінаЎ».

Гальшаны (Ашмянскі раён, Гарадзенскай вобласьці). Пройдуць
«Гальшанскія чытаньні» — VI Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Ашмяншчына: горад і воласьць у гістарычным узаемадзеяньні».

Полацк (Віцебская вобласьць), па 25 траўня. Ля муроў Сафійскага сабору адбудзецца сьвята «Фэст сярэднявечнай культуры» Рубон — 2014″. У праграме кулінарны фэстываль, тэатралізацыя з выкарыстаньнем музэйных экспанатаў, рэканструкцыя гістарычных эпох разьвіцьця Полаччыны.
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Дзень славянскай пісьмовасьці
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1377 — памёр вялікі князь літоўскі Альгерд

1543 — памёр Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

1863 — у Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле (цяпер Лідзкі р-н) маніфэста паўстаньня, расстраляны ксёндз Раймунд Зямацкі

1904 — нарадзіўся Адам Русак, паэт-песеньнік

1905 — нарадзіўся Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1930 — нарадзілася Галіна Русак (дзявоч. Родзька; г. Навагрудак), мастачка. Дзеячка эміграцыі ў ЗША

1940 — нарадзіўся Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году

1941 — нарадзіўся Боб Дылан, амэрыканскі музыкант.

1948 — нарадзіўся Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь

1963 — нарадзіўся Зьміцер Кісель, грамадзкі дзеяч на Гарадзеншчыне, журналіст

1974 — нарадзілася Руслана, украінская сьпявачка

1996 — у Гродне пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культур (доўжыўся тры дні).
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Калі ўжо выдаваць трактат — дык трэба ў прадмове сказаць усё, што я думаю аб праве навукоўца шукаць ісьціну! І аб праве невукаў навукоўца судзіць.

Мікалай Капернік
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG