Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска сыграла галоўную ролю ў фільме, які стаў ляўрэатам Канскага кінафэстывалю


Кінастужка «Племя» ўкраінскага рэжысэра Міраслава Слабашпіцкага стала адной з сэнсацыяў Канскага кінафэстывалю 2014. Яна атрымала галоўны прыз у сэкцыі «Тыдзень крытыкі». Як стала вядома Радыё Свабода, галоўную ролю ў фільме выканала глуханямая беларуская акторка з Гомеля.

Рэжысэр Міраслаў Слабашпіцкі атрымаў Гран-пры прэстыжнай праграмы «Тыдзень крытыкі» на 67-м Канскім кінафэстывалі за свой дэбютны фільм «Племя», ролі ў якім сыгралі непрафэсійныя глуханямыя акторы. Прысутная на цырымоніі ўручэньня прызоў выканаўца галоўнай ролі Яна Новікава расплакалася.


Карціна заваявала яшчэ дзьве прэміі — прыз «Адкрыцьцё» і прыз фундацыі Ган, які абяцае дапамогу ў дыстрыбуцыі фільму.

Фільм зьняты выключна на мове жэстаў у традыцыях нямога кіно. Ролі выканалі непрафэсійныя глуханямыя акторы. Гэта драматычная гісторыя першага каханьня маладога хлопца.

Галоўны герой фільма, Сяргей, трапляе ў спэцыялізаваны інтэрнат для тых, хто слаба чуе, дзе існуе крымінальная арганізацыя, Племя. Ён спрабуе заняць сваё месца ў гіерархіі школы і прымае ўдзел у некалькіх рабаваньнях. Калі Сяргей закохваецца ў Ганну, адну з наложніц кіраўніка, яму даводзіцца парушыць няпісаныя законы Племя.
  • 16x9 Image

    Франак Вячорка

    Франак Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода. Нарадзіўся ў 1988 у Менску. Першы ляўрэат Стыпэндыі Вацлава Гаўла (2011), цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме «Міжнародная камунікацыя».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG