Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у бабруйскага блогера Жаўнова


Алег Жаўноў, архіўнае фота
Алег Жаўноў, архіўнае фота

Міліцыянты праводзяць ператрус у кватэры бабруйскага блогера Алега Жаўнова.

Інфармацыю пра ператрус Радыё Свабода пацьвердзіла жонка Жаўнова Яўгенія:

«Муж зь імі там у залі. Іх тут 7 чалавек».

«4 лютага ён заходзіў у будынак міліцыі і нешта выказаўся ў тым сэнсе, што ўсё можа выбухнуць. Яны хочуць знайсьці відэазапіс размовы з супрацоўнікамі міліцыі», — паведаміла Яўгенія.

Яна кажа, што пасьпела прачытаць у ордэры на ператрус толькі тое, што апэрацыя праходзіць у межах крымінальнай справы. Яўгенія ня ведае, паводле якога артыкулу заведзеная гэтая справа.

Панятая павеміла, што на дадзены момант міліцыянты ня кажуць, ці затрымаюць яны Алега Жаўнова.

Жаўноў стаў вядомы пасьля канфлікту з супрацоўнікамі бабруйскай ДАІ, які адбыўся 4 верасьня 2013 году ў будынку Дзяржаўтаінспэкцыі. Жаўноў з сынам палічылі, што аўтамабіль ДАІ стаіць на ходніку, чым парушае Правілы дарожнага руху. Пра гэта яны заявілі ў аддзел міліцыі, пры гэтым фіксавалі ўсё на відэа.

У выніку канфлікту Жаўнова і ягонага сына з выкарыстаньнем сілы затрымалі. Пасьля на абодвух выпісалі штраф за перашкоду дарожнаму руху, а самога блогера абвінавацілі ў непадпарадкаваньні працаўнікам міліцыі.

Крымінальную справу супраць Жаўнова распачалі 7 лютага 2014-га. Яго вінавацяць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу «публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў».
Адзін зь відэаролікаў Алега Жаўнова:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG