Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 траўня: канцэрт N.R.M., прэзэнтацыя кнігі Севярынца, выстава гальштукаў


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Выбары у Эўрапейскі парлямэнт ва ўсіх краінах Эўразьвязу.

Менск. Пасяджэньне рады Руху «За свабоду», на якой сярод іншага будзе абмяркоўвацца далейшая дзейнасьць руху ў рамках ініцыятывы «Народны рэфэрэндум».

Маладэчна. Сустаршыня БХД Павал Севярынец правядзе прэзэнтацыю сваёй кнігі «Беларуская глыбіня».

Менск. XX Міжнародныя Кірыла-Мятодзіеўскія чытаньні на тэму «Хрысьціянства ў эўрапейскай і сусьветнай гісторыі» пройдуць у Інстытуце тэалёгіі імя сьвятых Мятода і Кірыла БДУ.

Менск. Амбасада Літоўскай Рэспублікі праводзіць выставу гальштукаў знакамітага літоўскага журналіста, рэдактара, фатографа, дыктара радыё, вядучага мерапрыемстваў Ёзаса Шалкаўскаса «Кожны дзень – новы гальштук». Пачатак ў 13.00. Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага.

Гальшаны (Ашмянскі раён). «Гальшанскія чытаньні» – VI Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя.

Полацак. Фэст сярэднявечнай культуры каля сьцен старажытнай Сафіі.

Менск. У клюбе «Піраты» N.R.M. сыграе рок-канцэрт.

Варшава. Штогадовая кніжная выстава — Warszawskie Targi Książki. Упершыню за некалькі апошніх гадоў на выставе дзейнічае беларускі стэнд.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1618 – пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у вакно праскай гарадзкой залі.

1761 – Шчучын атрымаў герб.

1910 – Янка Купала скончыў працу над паэмай «Курган».

1923 – у Менску адкрылася першая ашчадная каса.

1990 – на вайсковай базе «Лясная» (Баранавіцкі раён) ліквідаваная апошняя ракета тыпу Р-12 (СС-4).

1997 – Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі Статут Саюзу Беларусі і Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1707 – Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца.

1959 – Аляксандар Смалянчук, беларускі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1173 – Эўфрасіня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.

1753 – Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца, асьветніца і драматург Рэчы Паспалітай.

1946 – Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сакратар вайсковых справаў (міністар абароны) БНР.

1980 – Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка і рэжысэрка.

1996 – Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветранай базы ў горадзе Баранавічы. Загінуў пад час выкананьня вучэбнага палёту. Адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. Першы, хто ўганараваны званьнем Герой Беларусі.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзьбярэжжы ракі шумнацечнай
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,
Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб гальлё распусьціў каранасты над ім.
Сухазельле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханьнем глухім,
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

Янка Купала, «Курган»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG