Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непадрыхтаваных прызыўнікоў да антытэрарыстычнай апэрацыі абяцаюць не прыцягваць


Ігар Кабаненка
Ігар Кабаненка
Маладых хлопцаў, якія ў сувязі з аднаўленьнем прызыву, прыйдуць у войска, ня будуць пасылаць непасрэдна ў месцы, дзе праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя, заявіў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ігар Кабаненка.

«Гэта прынцыпова, што пасьля прызыву на тэрміновую службу гэтыя людзі будуць накіраваныя ў навучальныя цэнтры для правядзеньня інтэнсіўнай і прадметнай падрыхтоўкі», — адзначыў ён у эфіры Радыё Свабода.

Паводле яго, цяпер ва Ўкраіне трэба выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб абараніць дзяржаву. «Першае — гэта стрымліваньне агрэсіі. У выпадку ўзьнікненьня агрэсіі — адбіваньне агрэсіі. Другі напрамак — а ён сёньня першы — гэта правядзеньне антытэрарыстычнай апэрацыі», — адзначыў Кабаненка.

1 траўня выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб мерах павышэньня абароназдольнасьці дзяржавы, якім аднаўляецца прызыў на тэрміновую ваенную службу ва Ўзброеныя сілы.

Указ прадугледжвае прызыў у войска прыдатных па стану здароўя да ваеннай службы ў мірны час грамадзян Украіны мужчынскага полу, якім да дня адпраўленьня ў ваенныя часткі споўнілася 18 гадоў, і старэйшых асоб, якія не дасягнулі 25-гадовага ўзросту і ня маюць права на вызваленьне або адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу. Акрамя таго, на ваенную службу будуць прызывацца афіцэры, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, прайшлі поўны курс ваеннай падрыхтоўкі і якім прысвоена воінскае званьне афіцэра запасу.

Прызыў ва Ўкраіне пройдзе ў траўні — ліпені.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG