Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нясьвіжы будуць судзіць актывістку Натальлю Бордак


У Нясьвіскім райсудзе адбудзецца суд на актывісткай аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» мастачкай Натальляй Бордак.

10.15 Натальлю правялі праз іншы ўваход, каб яе ніхто не бачыў. Хацелі разглядаць справу ў кабінэце судзьдзі. Аднак па патрабаваньні актывістаў адчынілі залю для пасяджэньняў. Разглядае справу судзьдзя Вольга Крупец. У залі каля шасьці актывістаў. Натальлю вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету.

Яе затрымалі 9 траўня за плякат «Не пуцінскай вайне з Украінай».

«Пакуль што невядома, у чым яе абвінавачваюць, але, відаць, за правядзеньне пікету. Спадзяемся, што яе не арыштуюць на суткі, бо ў яе непаўнагадовы сын Міхась, яму 17 гадоў. Трое сутак яна правяла ў пастарунку», — паведаміў карэспандэнту свабоды актывіст Павал Пракаповіч.

У выходныя сябры спрабавалі перадаць Натальлі ваду і ежу, але ў пастарунку адмовіліся прыняць перадачу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG