ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск. З турмы на Акрэсьціна выходзіць Андрэй Ткачоў, арыштаваны напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі 7 траўня на 15 сутак.
Менск. У рамках сьвяткаваньня Дня Эўропы пройдзе Міжнародны адукацыйны кірмаш, дзе будуць прадстаўленыя адукацыйныя праграмы ЭЗ. Месца правядзеньня – Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёганэса Рау. Час правядзеньня: з 10.00 да 15.00. Уваход вольны.
Менск. XX Міжнародныя Кірыла-Мятодзіеўскія чытаньні на тэму «Хрысьціянства ў эўрапейскай і сусьветнай гісторыі» пройдуць у Інстытуце тэалёгіі імя сьвятых Мятода і Кірыла БДУ. Урачыстае адкрыцьцё ў 15.00 (аўд. 307).
Менск. Амбасада Літвы запрашае на прэзэнтацыю кнігі Алеся Разанава «Падарунак хроснай маці» і выставу фотаздымкаў Ёзаса Шалкаўскаса «Пакліканыя музай. Паэтычныя вёсны». Пачатак у 17.00.
Менск. Праект «Эўрапейскія масты» прадстаўляе выставу фотаздымкаў пачатку ХХ стагодзьдзя Нямеччына-Беларусь «Паміж I і II сусьветнымі войнамі: сем'і і лёсы». Адкрыцьцё ў 18.00. Месца правядзеньня – мастацкая галерэя «Унівэрсытэт культуры». Уваход вольны.
Менск. Шэксьпіраўскі тэатар «Глёбус» выступіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы са спэктаклем «Гамлет». Пачатак – 19.00.
Варшава. Штогадовая кніжная выстава – Warszawskie Targi Książki. Упершыню за некалькі апошніх гадоў на выставе будзе дзейнічаць беларускі стэнд.
Менск. У рамках чэмпіянату сьвету па хакеі матчы ЗША – Чэхія, Расея – Францыя, Канада – Фінляндыя, Швэцыя – Беларусь.
Пачатак выбараў у Эўрапейскі парлямэнт ва ўсіх краінах Эўразьвязу
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1501 – у Вільні быў асьвечаны касьцёл сьвятой Ганны.
1813 – нарадзіўся Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар опэрнай музыкі, дырыжор, драматург, філёзаф.
1848 – пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бускі канал.
1859 – нарадзіўся Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.
1885 – памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.
1899 – нарадзіўся Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
1900 – нарадзіўся Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледнік літаратуры.
1962 – у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
«І што за пачвара?!.» –
крычаць
узбураныя вароны:
зьнікае
за дрэвамі верталёт.
Алесь Разанаў