Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы глядзяць на сьвет пэсымістычней, чым расейцы ці ўкраінцы

абноўлена

У Беларусі 54% жыхароў глядзяць на сьвет станоўча, паводле рэйтынгу пазытыўнага досьведу, які склалі сацыёлягі цэнтру Gallup.

Нягледзячы на канфлікты і беспарадкі, які складаюць большую частку навінаў, людзі ва ўсім сьвеце адчуваюць поўна станоўчых эмоцый. Прынамсі сем зь дзесяці дарослых ва ўсім сьвеце кажуць, што мелі шмат задавальненьня, сьмеху, шмат усьміхаліся, адчуваюць сябе добра адпачылымі, адносяцца да людзей з павагай, 51% апытаных кажуць, што яны даведаліся ці зрабілі нешта цікавае напярэдадні.

Сацыёлягі цэнту Gallup дасьледавалі гэтыя станоўчыя эмоцыі у 138 краінах у 2013 годзе, яны папрасілі людзе расказаць пра свой пазытыўны досьвед мінулага дня. Са станоўчых адказаў дасьледчыкі Gallup склалі індэкс станоўчага досьведу для кожнай краіны.


Зь 10 краінаў у сьвеце з самым высокім індэксам станоўчых эмоцый – дзевяць краінаў Лацінскай Амэрыцы. Ужо трэці год запар Парагвай узначальвае рэйтынг, за ім ідуць Панама, Гватэмала, Нікарагуа і Эквадор. Паводле навукоўцаў, лідэрства краінаў Лацінскай Амэрыкі ў станоўчых эмоцыях часткова адлюстроўвае культурныя тэндэнцыі ў рэгіёне, фокусе на станоўчых момантах ў жыцьці.

У Беларусі 54% жыхароў глядзяць на сьвет пазытыўна, у Расеі – 61%, ва Ўкраіне – 60%, у Малдове – 56%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG