Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскага журналіста Channel 4 News Джонатана Ругмана не ўпусьцілі ў Беларусь


Джонатан Ругман паведаміў пра гэта ў Твітэры. «Мне забаранілі ўяжджаць у Беларусь. Высадзілі зь цягніка і „павязалі“. Рэжым Лукашэнкі ў цэнтры ўвагі сёньня ўвечары на канале Channel 4 News. Няхай прыходзяць, няхай паглядзяць, мы ня будзем нічога хаваць, казаў Лукашэнка 22 красавіка. Дык чаму тады выкідаеце мяне зь Беларусі?» — напісаў ён у Твітэры.

Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка паведаміў Радыё Свабода, што сам даведаўся пра гэта з інтэрнэту, таму пакуль пра прычыны паведаміць ня можа, але будзе высьвятляць.

Напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менск не ўпусьцілі швэдзкага праваабаронцу Марціна Углу, лідэра «Моладзі Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Нарвэгіі» Эміля Эрстада і міжнароднага дарадцу арганізацыі Лінэ Нордхаўга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG