1 чэрвеня ў Іркуцку прайшоў вулічны карнавал, ў якім бралі ўдзел калёны нацыянальных меншасьцяў, якія жывуць у гэтым расейскім горадзе і вобласьці.
Палітвязень Алесь Бяляцкі у апошнім лісьце паведаміў жонцы, што атрымаў рэчавую перадачу і асабліва дзякаваў за перададзены ручны гадзіньнік.
Палітвязень Павал Севярынец кажа, што ўсталяваў сваеасаблівы асабісты рэкорд: на «хіміі» ў вёсцы Куплін атрымаў ужо больш за 2 тысячы лістоў.
Ад 1 чэрвеня ў Магілёве пачаўся прэм’ерны паказ першага беларускамоўнага поўнамэтражнага мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несьцеркі». Мультфільм, зроблены на кінастудыі «Беларусьфільм», пакажуць ва ўсіх кінатэатрах гораду.
Новыя тарнада абрынуліся на амэрыканскі штат Аклахома. Паводле тэлеканала Сі-Эн-Эн, у ноч на суботу ня менш за 5 тарнада прайшлі над горадам Аклахома-Сіці, хуткасьць ветру ў эпіцэнтры паветранай варонкі дасягала 145 кілямэтраў на гадзіну.
Гэта будзе збор артыкулаў і эсэ вядомага палітыка, былога кандыдата на прэзыдэнта і двойчы палітвязьня Мікалая Статкевіча, напісаных за мінулае дзесяцігодзьдзе.
Пінскі аддзел Дзяржканролю завёў справу на кіраўніка прадстаўніцтва кампаніі «Пінскдрэў» у Маскве.
«Голая праўда» — новы праект на сайце Свабоды. Мы цікавімся ў беларусаў меркаваньнем пра канцэптуальныя рэчы, якія адрозьніваюць жыцьцё Беларусі ад іншых краінаў.
Дзеці-інваліды і асяродзьдзе, у якім яны жывуць, найбольш выйгралі б ад таго, калі б грамадзтва зьвяртала ўвагу перш за ўсё на тое, чаго такія дзеці могуць дасягнуць, а не на тое, чаго яны ня могуць зрабіць.
За савецкім часам ён быў школьным настаўнікам матэматыкі ды кіраўніком турыстычнага клюбу «Рамантык», а ў перабудову пачаў сваю справу ды з галавой акунуўся ў адраджэнскі рух. Прадпрымальнік зь мястэчка Падсьвільле, што на Глыбоччыне, Мар’ян Місевіч, якога нядаўна судзілі за вывешваньне гербу «Пагоня» на гаўбцы ўласнай кватэры, — у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Рэпартаж з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрнату для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця.
Сярод тэмаў праграмы: асабліва строгі рэжым па-швэдзку, турэмныя манастыры ў Эўропе, ці можа быць альтэрнатыва жаночым вязьніцам у Беларусі
Грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава выпусьцілі зь міліцыі Маскоўскага раёну Менску. Зараз ён знаходзіцца дома.
Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на грузінскую тэлекампанію «Імедзі», якая знаходзіцца ў апазыцыі да прэзыдэнта Грузіі.
Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пацьвердзіў дыскваліфікацыю кідальніцы дыска Ірыны Ятчанкі.
Польская амбасада ў Менску прапануе ўзяць удзел у II агульнабеларускім іспыце па польскай мове.
31 траўня ў некаторых краінах адзначаецца дзень бляндынаў. У апошнія гады ў Менску нават праходзіў парад бляндынак, які нязьменна выклікаў цікавасьць публікі і мноства фотарэпартажаў у СМІ і сацсетках. Сёлета пра парад не ўспаміналі.
Бацькі палітвязьня Ігара Аліневіча мелі зь ім кароткатэрміновае спатканьне ў Наваполацкай калёніі.
Сёньня мы сярод іншага распавядзем пра...
Актывіста «Гавары праўду» Паўла Вінаградава міліцыянты затрымалі раніцай 31 траўня.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргі журналістаў «Радыё Рацыя» Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча, якія аспрэчвалі адміністрацыйныя арышты пасьля Чарнобыльскага шляху.
31 траўня — Усясьветны дзень бяз тытуню. У Беларусі кураць 30,5% насельніцтва краіны. Палата прадстаўнікоў распрацоўвае законапраект, накіраваны на абмежаваньне колькасьці прыхільнікаў тытуню.
Ад 1 чэрвеня ў Беларусі пачынаюць дзейнічаць новыя заканадаўчыя нормы, якія тычацца будоўлі жыльля. Галоўная зь іх палягае ў тым, што дзяржава практычна ўхіляецца ад дэкляраванай некалі дапамогі ў вырашэньні жыльлёвай праблемы беларусаў.
31 траўня Ленінскі суд Магілёва не задаволіў пазовы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», а таксама сябра партыі Мікалая Залознага — якія баранілі свой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
Разгляд справы моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, якога КДБ абвінаваціў у здрадзе дзяржаве і шпіянажы на карысьць замежнай выведкі, пачнецца 12 чэрвеня а 10-й гадзіне ў Віцебскім абласным судзе.
Мэдыцынскую картку ў паліклініцы жыхарка Сьвіслачы завяла на 114-м годзе жыцьця.
Група дасьледчыкаў акіянскай глыбіні лічыць, што знайшла месца, дзе 76 гадоў таму загінула славутая амэрыканская жанчына-пілёт Амэлія Эрхарт.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Упаўнаважаны ў справах дзіцяці Расейскай Фэдэрацыі Павел Астахаў выступае за ўвядзеньне мараторыю на ўсынаўленьне дзяцей з Расеі ў Францыю пасьля таго, як там былі дазволеныя аднаполыя шлюбы.
Лідэра «Зьмены» Паўла Вінаградава выклікалі ў міліцыю Маскоўскоўскага раёну Менску для прафіляктычнай гутаркі.
Вострая дыскусія ў перадачы «Свабода бяз гальштукаў». Бяруць удзел Валер Каліноўскі, Вячаслаў Ракіцкі і Вацлаў Арэшка.
Сустаршыня расейскай партыі РПР-Парнас Барыс Нямцоў сёньня прадставіў даклад, прысьвечаны будаўніцтву алімпійскіх аб'ектаў у Сочы.
«Беларускі Хэльсынскі камітэт» і праваабарончы цэнтар «Вясна» выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць зрабіць адкрытым працэс над Андрэем Гайдуковым. Актывіста вінавацяць у здрадзе дзяржаве. Крымінальная справа накіравана ў Віцебскі абласны суд.
У беларускамоўнай гімназіі № 23 у Менску адбыўся апошні званок. Каб трапіць на заняткі, дзе вучаць па-беларуску, дзеткі езьдзяць сюды з усяго гораду.
Беларусь абагнала ЗША і заняла першае месца па аб'ёме непажаданых электронных паведамленьняў, гаворыцца ў блогу кампаніі Appriver, якая спэцыялізуецца на барацьбе са спамам.
Кіраўніка прадпрыемства, якое дзейнічае пры берасьцейскай калёніі, арыштавалі паводле абвінавачаньня ў атрыманьні хабару. Чаму сталі звыклымі карупцыйныя скандалы ў пэнітэнцыярнай сыстэме Беларусі?
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў правесьці аўдытарскую праверку дапамогі, якую выдзяляюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Таксама прагучыць інтэрвію з Кацярынай Кібальчыч, якая арганізавала ў Маскве курсы беларускай мовы пад назвай «Мова ці Кава».
Беларускамоўныя курсы пад назвай «Мова ці Кава», арганізаваныя на пачатку году журналісткай Кацярынай Кібальчыч у Маскве, а потым падхопленыя і ў Менску, бяруць перапынак на час летніх вакацыяў.
У Слонімскім райвыканкаме заявілі, што грошы, якія зьбіралі на помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, ня зьніклі, як паведамілі многія СМІ. Але іх сабралі так мала, што нестае нават на макет.
Апошнімі днямі найбуйнейшыя газэты сьвету паведамілі пра няшчасны выпадак, які здарыўся 10 красавіка ў Камянецкім раёне Берасьцейкай вобласьці. Рыбакі захацелі сфатаграфавацца побач з бабром, той напаў на аднаго зь іх і двойчы пракусіў артэрыю на назе. Ад страты крыві рыбак памёр.
Рэха трагедыі пад Смаленскам дакацілася і да творчага асяродзьдзя: дзеячы кіно, пісьменьнікі і мастакі спрачаюцца аб тым, як можна адлюстраваць авіякатастрофу 2010 году ў мастацкім творы і ці варта ўвогуле гэта рабіць, піша карэспандэнт The New York Times Дэн Білефскі.
Журналістка Вольга Чайчыц атрымала пісьмовае папярэджаньне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».
Старшыня КДБ Валерый Вакульчык заявіў сёньня, што спэцслужбе ўдалося спыніць некалькі актаў тэрарызму з боку анархістаў.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Менску мужчыну па падазрэньні ў зборы інфармацыі для замежнай выведкі.
Судовыя слуханьні па справе Андрэя Гайдукова, абвінавачанага ў здрадзе дзяржаве, хутчэй за ўсё, пройдуць за зачыненымі дзьвярыма, паведаміў журналістам у чацьвер старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык.
У Слонімскім райвыканкаме заявілі, што грошы, якія зьбіралі на помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, ня зьніклі, але іх сабралі так мала, што не стае нават на макет.
Фэдэрацыі хакея Беларусі запрасіла ў Менск былога трэнэра зборнай і менскага «Дынама» Глена Хэнлана.
«Паштовая скрынка 111» — агляд лістоў нашых слухачоў.
Загрузіць яшчэ