Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Імедзі»: Саакашвілі ўкалоў ботакс за дзяржаўныя грошы


Міхаіл Саакашвілі
Міхаіл Саакашвілі
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі змарнаваў сродкі зь дзяржаўнага бюджэту на аплату ўколаў ботаксу ў ЗША, паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на грузінскую тэлекампанію «Імедзі», якая знаходзіцца ў апазыцыі да прэзыдэнта Грузіі.

Як распавяла тэлеканалу кіраўніца прэс-службы галоўнай пракуратуры Грузіі Хатуна Паічадзе, у справе аб растратах дзяржаўных сродкаў ужо пачатае сьледзтва. Паводле яе, сьледчыя маюць права дапытаць у гэтай справе любога грамадзяніна, у тым ліку і прэзыдэнта краіны.

З дакумэнтаў, якія апынуліся ў распараджэньні тэлеканалу, вынікае, што з 2009 па 2011 год Саакашвілі выдаткаваў каля 11 тыс. даляраў на шэраг касмэтычных працэдураў у Нью-Ёрку.

У дакумэнтах таксама паказана, што кіраўнік Грузіі заплаціў каля 9 тыс. даляраў за аголены партрэт амэрыканскай акторкі, імя якой не называецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG