Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны судзьдзю Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Кулік, якая разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».
Наваполацкага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве», будуць судзіць у Віцебскім абласным судзе. Туды ўжо перадалі матэрыялы справы.
Да кампаніі далучылася жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч і міжнародная асацыяцыя «Грамадзянская Беларусь».
У Магілёве на вуліцы Лепяшынскага разбурылі стары будынак, які бараніла грамадзкасьць.
84-гадовая гомельская пэнсіянэрка Лідзія Жарына, якая ў мікрараёне Манастырок з катамі й сабакамі ратавалася ад вялікай паводкі на гарышчы старэнькай хаціны, спусьцілася ўніз. Вада адступіла, але ня зьніклі праблемы ў нямоглай пэнсіянэркі.
50 гадоў таму ў Менску быў арыштаваны студэнт, выхадзец зь сям’і рэпрэсаванага расейскага інжынэра Сяргей Ханжанкоў, які рыхтаваў падрыў вежы з сыстэмай глушэньня замежных радыёстанцыяў.
У Жэнэве адбыўся брыфінг беларускіх праваабаронцаў, прымеркаваны да пачатку працы чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека. Паводле яго ўдзельніцы Тацяны Равякі, брыфінг выклікаў вялікую цікавасьць.
Ігар Шчука — актывіст незарэгістраванай расейскай палітычнай партыі «Другая Россия», якую ўзначальвае Эдуард Лімонаў, — быў прымусова адпраўлены ў беларускае войска.
У Брусэлі адкрываецца сэсія Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства» (Эўранэст). Нацыянальны сход Беларусі ў ёй не прадстаўлены. Аднак прадстаўленыя дэпутаты парлямэнту Азэрбайджану.
Каго б вы назвалі найлепшым кіраўнікоў Беларусі 20-га стагодзьдзя.
3-га чэрвеня на сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі-расьсьледаваньня «Хто ўзарваў менскае мэтро?», аўтар якой — журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч.
Новы аўтавакзал замест «Маскоўскага» мяркуецца пабудаваць побач са станцыяй мэтро «Ўручча», у раёне бізнэс-цэнтру «Порт», побач са скрыжаваньнем праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Шафарнянскай. Жыхары Ўручча абураюцца — побач старыя вясковыя могілкі.
Паводле пашпартоў усе яны швэды. Гэта пераважна ўраджэнцы Блізкага Ўсходу ці Афрыкі. Чаго яны хочуць? Яны нічога ня хочуць.
Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў напісаў 54 заявы да адміністрацыяў ВНУ, тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў, гімназій і школ, каб прадстаўнікам партыі далі магчымасьць правесьці сустрэчы з пэдагогамі.
На незалежную газэту «Вольны горад» у суд Крычаўскага раёну зьвярнулася з пазовам аб абароне дзелавой рэпутацыі Чэрыкаўская ПМК.
Сацыялягічны цэнтар «Люстэрка-Інфа» задаў беларусам тры пытаньні: «Ці патрэбная вам асабіста свабода мітынгаў і дэманстрацый?», «Ці патрэбная вам асабіста свабода слова?» і «Ці патрэбная вам асабіста свабода выезду за мяжу?»
Беларускі дысыдэнт быў засуджаны на дзесяць гадоў савецкіх лягераў за спробу падарваць менскую вежу-радыёглушылку.
У Парыжы арыштавалі каля ста ўдзельнікаў дэманстрацыі супраць новага закона, які дазваляе аднаполыя шлюбы і ўсынаўленьне.
У амэрыканскім штаце Тэхас мужчына ў нядзелю адкрыў бязладную стральбу, забіўшы аднаго чалавека і параніўшы яшчэ пецярых, у тым ліку супрацоўніка мясцовай паліцыі. Падазраваны пазьней быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй.
Цётка Анджаліны Джолі памерла ад раку грудзей праз два тыдні пасьля таго, як акторка абвясьціла, што ёй выдалілі малочныя залозы, каб зьнізіць рызыку разьвіцьця гэтага захворваньня.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
26 траўня ў Менску адбылася вулічная працэсія, прысьвечаная сьвяту Божага цела. 40 тысячаў вернікаў выйшлі на вуліцы сталіцы.
Шматтысячная акцыя праходзіць у Парыжы. Аналягічны пратэст у Рыа-дэ-Жанэйра ў Бразыліі сабраў паўмільёна чалавек.
І хто гаворыць голасам маўклівай большасьці? У перадачы «Зона Свабоды» пра гэта – журналісты Сяргей Абламейка, Аляксандар Лукашук, Яфім Фіштэйн і сацыёляг Лідзія Міхеева.
У нядзелю ў Бялградзе адбудзецца дзяржаўнае пахаваньне апошняга караля Югаславіі – Пятра II – праз больш як чатыры дзесяцігодзьдзі пасьля яго сьмерці ва ўзросьце 47 гадоў.
У Махачкале ў шпіталі памерла адна з параненых пры выбуху каля будынку МУС Дагестану.
Адзін чалавек загінуў і двое былі параненыя ў Вільні падчас ралі на прыз мэра літоўскай сталіцы.
У Тбілісі ў суботу зноў адбыліся акцыі прыхільнікаў абароны правоў ЛГБТ-супольнасьці і іх праціўнікаў.
У Швэцыі хваляваньні імігранцкай моладзі, якія доўжацца амаль тыдзень, перакінуліся са сталіцы ў ваколіцы.
Колькасьць пацярпелых пры выбуху ў Махачкале каля будынку МУС Дагэстану ўзрасла да 15. У іх ліку 5 супрацоўнікаў паліцыі.
Талака ў Курапатах сабрала каля чатырох дзясяткаў удзельнікаў. Прысутныя разьбіліся на групы па палітычных перакананьнях і сяброўскіх стасунках. Абыйшлося без сур’ёзных канфліктаў.
Вёска Тупішкі на Ашмяншчыне некалькі гадоў таму трапіла ў зону інтарэсаў ЮНЭСКА.
У Маскве і Кіеве адбыліся затрыманьні ўдзельнікаў і праціўнікаў гей-акцый. У Кіеве, нягледзячы на забароны і пагрозы, упершыню ўдалося правесьці гей-парад.
У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, працаўнікі мясцовага льнозавода бароняць ад закрыцьця сваё прадпрыемства.
Зьняволены кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч напісаў пра зьмены на беларускім і расейскім тэлебачаньні. Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў турме наведаў адвакат. Мікалай Дзядок спадзяецца на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі. Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў рыхтуецца ў ліпені выйсьці на волю.
На Талаку ва ўрочышчы Курапаты сабраліся блізу трох дзясяткаў чалавек, сярод іх —Вінцук Вячорка, Андрэй Дзьмітрыеў Дзьмітрыеў, Сяргей Ханжанкоў, Уладзімер Раманоўскі, Ігар Кузьняцоў. Сярод удзельнікаў шмат моладзі.
У Горадні 25–26 траўня адбудзецца навукова-папулярная канфэрэнцыя «Паўстаньне 1863 году на Гарадзеншчыне ў навуковых дасьледаваньнях і памяці народаў».
Невялікую жаночую групу ў складзе карэспандэнткі «Свабоды ў турмах», супрацоўніцы «Пляформы» ды маці палітвязьняў запрасілі на адзін дзень у швэдзкую турму Karlskoga. Наша падзяка арганізатарам гэтай экскурсіі — праваабаронцам з Östgruppen Марціну Углу, Юну Фрыдгольму, Паўліне Клюгэ, а таксама прадстаўніцы швэдзкай пэнітэнцыярнай сыстэмы Аньне Сіф-Улафсан.
Ён жыве ў маёнтку, як радавіты шляхціц, і робіць у полі ад цямна да цямна, як дбайны селянін. Фэрмэр зь Меншчыны Ўладзімер Матусевіч — у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».
24 траўня старшыню Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца выклікалі ў абласную пракуратуру даць тлумачэньні пра відэасюжэт, паказаны месяц таму на тэлеканале «Белсат».
Расейскі праваслаўны сьвятар, які летась выступіў з адкрытым лістом у падтрымку зьняволеных удзельніц панк-гурту Pussy Riot, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Ён паведаміў чэскім СМІ, што зьбіраецца перайсьці ў грэка-каталіцтва.
Заўтра ва ўрочышчы Курапаты пройдзе дзьве альтэрнатыўныя акцыі — традыцыйная талака КХП БНФ і «агульнанацыянальная талака» з удзелам прадстаўнікоў іншых партый і рухаў. Пляны ўжо выклікалі непаразуменьне паміж бакамі.
Каму можна ладзіць талокі ў Курапатах? Тэлефануйце на вэлкомаўскі нумар 651 42 04 у студыю ад 20 да 21 гадзіны, альбо на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52 у любы час.
У Навабеліцкім раённым судзе Гомеля 24 траўня пачаўся суд над грамадзянінам Расеі Янам Панчанкам. Яго вінавацяць у шматразовым махлярстве ў буйным памеры. Праз падман расеец угаворваў гамельчукоў браць у крэдыт мабільнікі, ноўтбукі, пляншэты — і такім чынам падмануў многіх гараджанаў на дзесяткі мільёнаў рублёў.
Брытанская паліцыя арыштавала двух чалавек на борце пасажырскага самалёта Пакістанскіх міжнародных авіялініяў, які перанакіравалі з Манчэстэра ў аэрапорт Станстэд непадалёк ад Лёндану.
26 траўня ў Менску адбудзецца вулічная працэсія, прысьвечаная сьвяту Божага Цела, якое сёлета каталіцкі касьцёл адзначае 30 траўня.
Нядаўняе выказваньне папы Францішка І пра тое, што «Бог дае збавеньне ўсім, нават атэістам» зьдзівіла і вернікаў і бязбожнікаў па ўсім сьвеце і прымусіла зацікавіцца — колькі ж у гэтым сьвеце атэістаў і дзе яны жывуць.
Загрузіць яшчэ