Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 траўня: Прэзэнтацыя дыску «Сымбалі веры і свабоды», паседжаньне СНД, народзіны Алексіевіч


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску на ўправе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя музычнага дыску «Сымбалі веры і свабоды», прысьвечанага нацыянальным сымбалям бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу Пагоня. У прэзэнтацыі возьмуць удзел Кася Камоцкая, Андрэй Мельнікаў, Эдуард Акулін, Ігар Сімбіроў, Уладзімер Някляеў, Вітаўт Мартыненка і іншыя. Пачатак а 18 гадзіне.

У «Прэзыдэнт-гатэлі» адбудзецца паседжаньне Савету кіраўнікоў урадаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў.

У Менску адбудзецца прэзэнтацыя дакладу аб сытуацыі ў сфэры грамадзянскай адукацыі ў Беларусі, які падрыхтаваў «Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацыі».

У музэі гісторыі Гомеля адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Мікалая Плавінскага «Узбраеньне беларускіх земляў Х—ХIII стагодзьдзяў». Пачатак а 18 гадзіне.

Сёньня адзначаецца: Сусьветны дзень барацьбы зь няроўнасьцю, Сусьветны дзень без тытуню, Сусьветны дзень бляндынаў.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьцё Канстытуцыі 3 траўня.

1859 — у Лёндане запушчаны гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.

У гэты дзень нарадзіліся:

1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.

1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

1809 — Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.

1948 — Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца. Аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» ды іншых.

У гэты дзень памёр:

1800 — Міхал Казімер Агінскі, выбітны дзяяч беларускае гісторыі. Быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі не забываць вайну, зьяўляецца шмат нянавісьці. А калі вайну забываюць, пачынаецца новая. Так казалі ў старажытнасьці.

Сьвятлана Алексіевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG