Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іркуцк 22 хвіліны быў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі


ілюстрацыйнае фота

1 чэрвеня ў Іркуцку прайшоў вулічны карнавал, ў якім бралі ўдзел калёны нацыянальных меншасьцяў, якія жывуць у гэтым расейскім горадзе і вобласьці.

Сярод калён была і беларуская, якая ішла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Праход кожнай з калён па цэнтральных вуліцах гораду доўжыўся 22 хвіліны. Жыхары Іркуцку віталі прадстаўнікоў беларускай меншасьці аплядысмэнтамі, паведамляе IrkutsMedia.

У Іркуцку дзейнічае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, якое было створаная ў 1996 годзе. Дэлегацыя таварыства рэгулярна бярэ ўдзел ў зьездах беларусаў сьвету, якія праходзяць ў Менску. Паводле перапісу ў Іркуцкай вобласьці пражывае каля 8 тысяч беларусаў, пры гэтым адмыслоўцы мяркуюць, што этнічных беларусаў там значна больш.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG