Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня ведае, што рабіць з аднаполымі шлюбамі


Першы аднаполы шлюб у Францыі
Першы аднаполы шлюб у Францыі

Упаўнаважаны ў справах дзіцяці Расейскай Фэдэрацыі Павел Астахаў выступае за ўвядзеньне мараторыю на ўсынаўленьне дзяцей з Расеі ў Францыю пасьля таго, як там былі дазволеныя аднаполыя шлюбы.

Паводле Астахава, усынаўленьне варта прыпыніць, каб разабрацца ў прававой калізіі, якая ўзьнікла: цяпер расейскае заканаўства аб сям'і не адпавядае францускаму і наадварот.

Абмеркаваньне пытаньня працягваецца і ў Дзярждуме. Старшыня Думскага камітэту ў міжнародных справах Аляксей Пушкоў выказаў меркаваньне, што забарона на міжнароднае ўсынаўленьне расейскіх дзяцей у краіны, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы, павінна быць уведзеная на нацыянальным узроўні.

18 траўня прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд падпісаў закон пра легалізацыю аднаполых шлюбаў. Аднаполыя сем'і атрымалі таксама права выхоўваць дзяцей. Такім чынам Францыя стала 14-й краінай у сьвеце, дзе дазволеныя аднаполыя сем'і.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG