Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Іван Данілаў. Яму дзявяты дзясятак, нарадзіўся ў Драгічынскім раёне. Вэтэран Вялікай Айчыннай: быў партызанскім сувязным, на фронце, мае раненьні. Ганарыцца ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, мэдалём “За баявыя заслугі”. Аўтар кніжак “Запіскі заходняга беларуса” і “Роздум заходняга беларуса”. Лекар: гематоляг і тэрапэўт, практыкуе дагэтуль.