Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кандыдата на дэпутата будуць судзіць 28 верасьня


Андрэй Бандарэнка

Сёньня стала вядома, што суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам прызначаны на 28 верасьня. Пачатак у 10.30. Справа будзе слухацца ў Першамайскім судзе Менску.

Бізнэсоўца, удзельніка выбарчай кампаніі 2008 году, арыштавалі 27 траўня сёлета.

Яго вінавацяць у тым, што ён скраў 20 мільёнаў рублёў. Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што бізнэсовец — сябра партыі, і яго затрыманьне лічыць палітычна матываваным.

У выбарчай кампаніі 2008 году Бандарэнка ўдзельнічаў як незалежны кандыдат.

Ён балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89. Асноўным канкурэнтам быў старшыня Клічаўскага райвыканкаму Сяргей Крыжэвіч.

Андрэй Бандарэнка нарадзіўся ў 1973 годзе на Кіраўшчыне. Падчас мінулых выбараў працаваў дырэктарам дэпартамэнту па разьвіцьці і зьнешнеэканамічных сувязях акцыянэрнага таварыства “Белвысотстройгрупп”. Пра арышт Бандарэнкі сваякі даведаліся на наступны дзень, 28 траўня, калі міліцыянты прыйшлі зь ператрусам.
XS
SM
MD
LG