Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку правялі пікет "Не – расейскім войскам у Беларусі"


12 верасьня каля будынку ААН у Нью-Ёрку сябры Беларускага моладзевага руху Амэрыкі правялі акцыю пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях “Захад-2009”.

Як паведамляюць арганізатары акцыі, “беларуская моладзь Нью-Ёрку і ваколіцаў пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сьцягамі выказала свой пратэст чарговаму антыканстытуцыйнаму рашэньню Лукашэнкі ды агрэсіўнай палітыцы Расеі ў дачыненьні да Беларусі”.

У сваім паведамленьні Беларускі моладзевы рух Амэрыкі адзначае, што “брутальна разагнаная ў цэнтры Менску 9 верасьня мірная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў спэцпадразьдзяленьнямі міліцыі і КДБ – факт, які ярка сьведчыць пра амаральнасьць цяперашніх вышэйшых афіцыйных уладаў Беларусі і дэманструе жахлівасьць кіроўчага рэжыму краіны – па сваёй сутнасьці антыбеларускага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG