Ва ўрочышчы Дразды, што напрыканцы Даўгінаўскага тракту, адкрылі мэмарыял на месцы першага ў Беларусі канцлягеру.
Бабруйская праваслаўная япархія ўшануе памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Мэмарыяльную шыльду сьвятары зьбіраюцца ўсталяваць на сьцяне колішняй бабруйскай гасьцініцы “Бярэзіна-Эўрапейская”.
Суд Цэнтральнага раёну Менску кожнага з затрыманых удзельнікаў антырасейскай акцыі пакараў штрафамі. У сераду жывы ланцуг на Кастрычніцкай плошчы быў жорстка разагнаны спэцназам.
Сёньня ў сядзібе БНФ у Менску падчас прэсавай канфэрэнцыі расказалі пра пляны адзначэньня 70-годзьдзя паходу Чырвонай Арміі на Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.
10 верасьня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень папярэджаньня самагубстваў. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя сьведчыць, што Беларусь займае трэцяе месца ў сьвеце паводле колькасьці самагубстваў.
10 верасьня – сусьветны дзень прадухіленьня самагубстваў, які праводзіцца з мэтай умацаваньня прыхільнасьці і заахвочваньня дзейнасьці па прадухіленьні самагубстваў ва ўсім сьвеце.
Сёньня ў сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная 70-годзьдзю паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.
Намесьнік пракурора Маскоўскага раёна Менску 9 верасьня склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на пастара царквы "Новае жыцьцё" Вячаслава Ганчарэнку.
Прадстаўнікі Эўразьвязу і афіцыйнага Менску дамовіліся пра важнасьць і неабходнасьць дыялёгу па пытаньнях міграцыі.
Амаль 30 чыноўнікаў кіраваліся ў Любань на выніковую нараду па правядзеньні абласных “Дажынак”, у тым ліку першы намесьнік старшыні Менаблвыканкаму Віктар Шчацько.
Адразу па 18-й гадзіне пачалася зачыстка плошчы. Удзельнікаў акцыі “Не — расейскай акупацыі!” моцна зьбівалі, журналістам не давалі здымаць. <br /><img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 /> <A href="http://www.svaboda.org/photogallery/2507.html" target="_blank"><strong>ФОТАРЭПАРТАЖ</strong></a>
Штрафамі пакараў суд Цэнтральнага раёну Менску актывістаў “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і Рыту Кароль за пэрформанс насупраць будынку расейскай амбасады 8 верасьня.
Сёньня ў Беларусь прыбыў першы чыгуначны эшалён з расейскімі войскамі для ўдзелу ў стратэгічна-апэратыўных вучэньнях “Захад-2009”. Вучэньні працягнуцца да 29 верасьня.
У Гомельскай жаночай калёніі 10 дзён трымае галадоўку прадпрымальніца Яўгенія Бачурная, якая пратэстуе супроць парушэньняў правоў вязьняў і дрэнных умоваў утрыманьня.
Беларуская школа ўступіла ў другі год рэформы. І зноў перад настаўнікамі і вучнямі старэйшых клясаў паўсталі мінулагоднія праблемы: не хапае падручнікаў.
Мікола Дземідзенка павінен сплаціць 1 мільён 50 тысяч рублёў, Маргарыта Кароль – 175 тысяч рублёў.
Пракуратура Менску завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць дэпутата Менскага гарадзкога савету дэпутатаў Уладзімера Карунаса.
Адрас — euraforum.info Працоўныя мовы — беларуская і ангельская.
Такое меркаваньне напярэдадні сёньняшняй адборачнай гульні Чэмпіянату сьвету 2010 ў Менску выказаў капітан данецкага “Шахцёру” і паўабаронца зборнай Харватыі Дарыё Срна.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску будуць судзіць актывістаў “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку і Маргарыту Кароль.
Прадстаўнікі дэмакратычнага руху заклікаюць 9 верасьня а 18 гадзіне выйсьці на Кастрычніцкую плошчу “і як 495 год таму пад Воршаю, пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сьцьвердзіць: “Не – расейскай акупацыі!”.
Старшыня віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў, які працаваў ювэлірам у ТАА “Гемал”, даведаўся, што ён звольнены два месяцы таму нібыта “па пагадненьні бакоў”.
Ці варта імкнуцца да арыгінальнасьці і ці удаецца стаць арыгіналам для каханай ці каханага?
Мікалая Аўтуховіча перавялі з мэдычнай часткі менскага сьледчага ізалятару ў агульную камэру.
У рэгіёне, прызнае кіраўнік абласной вэртыкалі, склалася практыка, калі міліцыянтаў з кепскай рэпутацыяй не звальняюць, а пераводзяць на пасады ўчастковых.
8 верасьня ў менскім сквэры Янкі Купалы бойкай падушкамі адзначылі гадавіну бітвы пад Воршай.
Сусьветны эканамічны форум (World Economic Forum), швайцарская няўрадавая арганізацыя, якая арганізуе штогадовыя сустрэчы сусьветных эканамічных і палітычных лідэраў у альпійскім курорце Давас, таксама штогод публікуе „Даклад па сусьветнай канкурэнтаздольнасьці”.
Прадпрымальніца з Наваполацку, якая адбывае пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі, абвясьціла галадоўку пратэсту супраць забароны купляць прадукты ў краме.
Арцёму Магілеўскаму, форварду зборнай Украіны, які ў юнацкія гады вырашыў прыняць украінскае грамадзянства, будзе вельмі цяжка падчас заўтрашняга матча ў Мінску паміж зборнымі Ўкраіны і Беларусі.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі сьведчыць, што ў Беларусі ня ўмеюць пісаць і чытаць 33 тысячы дарослых грамадзян краіны. Зь іх 8 тысяч — у веку 15-49 гадоў.
Сёлета ў Беларусі перапрацоўчыя заводы істотна зьнізілі кошты закупу на садавіну й гародніну. Спадзяваньні многіх людзей на дадатковы прыбытак ад вырашчанага на гародзе ці лецішчы не апраўдваюцца.
Колькасьць плястычных апэрацыяў у Беларусі штогод павялічваецца.
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen зьвярнулася да міністра прамысловасьці Мод Улафсан з заклікам прыкласьці ўсе намаганьні дзеля таго, каб швэдзкі бізнэс “не садзейнічаў рэпрэсіям у Беларусі”.
Аб’яднаньні дэмакратычных сілаў Сьветлагорску й Жлобіна зьвярнуліся ў мясцовыя выканкамы з патрабаваньнем перагледзець стаўленьне да выкананьня дзяржаўнай праграмы “Аб безбар’ерным асяродку жыцьцядзейнасьці фізычна аслабленых асобаў”.
Беларускія праваахоўныя органы і Інтэрпол працягваюць расьсьледаваньні ў справе затрыманага сёлета ў чэрвені паўднёваафрыканскага грамадзяніна Дырка Прынсло.
Бітва адбудзецца ў сквэры Янкі Купалы 8 верасьня а 19:00.
БАЖ: “Важна, каб мы, беларускія журналісты, адчувалі сябе прафэсійнай супольнасьцю і ўнутры краіны”.
8 верасьня выратавальнікі зь Беларусі, Латвіі і Літвы правядуць ў Горадні сумесныя вучэньні па адпрацоўцы транспамежных надзвычайных сытуацый.
Дзяржкантроль прызнаў, што падрыхтоўка Воршы да леташніх “Дажынак” праходзіла са значнымі фінансавымі ды іншымі парушэньнямі.
Фотакарэспандэнт Свабоды назіраў за зборам бульбянога ўраджаю ў Маславічах, што на Меншчыне.
Бел-чырвона-белы сьцяг залунаў а палове на 9-ю вечара ў Воршы, у пачатку вуліцы Молакава, недалёка ад транспартнага прыпынку “Паркавы”.
З нагоды 12-годзьдзя “Маладога фронту” ва ўправе партыі БНФ сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод запрошаных было шмат вядомых грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў, якія павіншавалі маладафронтаўцаў з гэтай датай.
Сёньня — шэсьць месяцаў з дня сьмерці праваабаронцы Яны Паляковай. У царкве Салігорску прайшла памінальная служба. Сябры і паплечнікі наведалі маці Неанілу і магілу Яны Паляковай.
Гомельскі раённы суд адмяніў рэгістрацыю трох зямельных участкаў у пасёлку Перамога, якія належалі міліцэйскім начальнікам.
У аўторак 43 раз у сьвеце адзначаць Міжнародны дзень пісьменнасьці.
Надышла чарга беларускіх жанчын тлумачыць, дзе яны былі ў часе выбуху бомбы ўначы на 4 ліпеня 2008 году.
Новае кіраўніцтва Партыі БНФ заявіла пра паніжэньне прадстаўніцтва Партыі БНФ у складзе АДС, пра выхад з працэдуры АДС у справе абраньня адзінага кандыдата і пра стварэньне нацыянальна-дэмакратычнага блёку.
Вядомы польскі кампазытар, дырыжор і прапагандыст духавой музыкі Робэрт Панэк гэтымі днямі перадаў у беларускае консульства ў Беластоку свой новы твор “Жалобны марш”, прысьвечаны памяці двух беларускіх авіятараў — Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча — якія загінулі 30 жніўня падчас авіяшоў у Радаме.
Паводле каардынатараў “Аршанскай бітвы-2009”, на імпрэзу маглі б сабрацца некалькі соцень удзельнікаў, каб ня захады міліцыі і ня дрэннае надвор'е.
Загрузіць яшчэ