Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены актывіст будзе судзіцца з дырэктарам


Аляксандар Кузьняцоў
Аляксандар Кузьняцоў

Старшыня віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў, які працаваў ювэлірам у ТАА “Гемал”, даведаўся, што ён звольнены два месяцы таму нібыта “па пагадненьні бакоў”.

Хлопец дагэтуль не атрымаў канчатковага разьліку і лічыць, што яго звольнілі несправядліва — за праявы апазыцыйных поглядаў.

Аляксандар Кузьняцоў кажа, што дырэктар ТАА “Гемал” Генадзь Мазалаў, прыкладна тыдні тры таму паведаміў пра візыт асобаў у цывільным. Згодна з ягонымі зьвесткамі, гэтыя асобы раілі звольніць “бээнэфаўца”, каб у прадпрыемства не было залішніх праблем. Спадар Кузьняцоў быў гатовы напісаць заяву на звальненьне, але кіраўнік праявіў ініцыятыву раней — звольніў актывіста ранейшай датай.

Аляксандар Кузьняцоў зьвязвае свае звальненьне з удзелам у акцыі да ўгодкаў прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, якая прайшла ў райцэнтры Гарадок 27 ліпеня. Спадар Кузьняцоў, у адрозьненьне ад іншых удзельнікаў, ня быў затрыманы, аднак ён быў кіроўцам адной з машын, на якой у Гарадок прыехалі віцебскія актывісты.

Моладзевы актывіст падрыхтаваў зыск ў Першамайскі суд Віцебску супраць кіраўніка прадпрыемства з мэтаю адстаяць свае правы на працу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG