Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ушануюць памяць ахвяраў 1939-га году


Сёньня ў сядзібе БНФ у Менску падчас прэсавай канфэрэнцыі прадстаўнікі Партыі БНФ, руху “За свабоду”, руху салідарнасьці “Разам” і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры апавялі пра пляны адзначэньня 70-годзьдзя паходу Чырвонай Арміі на Заходнюю Беларусь і Ўкраіну.

Вячаслалў Сіўчык
Паводле Вячаслава Сіўчыка, сёлета грамадзкасьць адзначыла 23-га жніўня дзень ахвяраў сталінізму і нацызму, 1 верасьня — чарговую гадавіну пачатку Другой сусьветнай вайны. Цяпер надыходзіць 17 верасьня:

“Гэта вельмі важная дата для Беларусі — пачатак савецка-польскай вайны, калі Сталін ударыў у сьпіну Польшчы, якая тады змагалася з нацызмам”.

Ігар Лялькоў
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў: “Партыя БНФ удзельнічае ў гэтых днях памяці і 17 верасьня будзе ўдзельнічаць. Мы будзем заклікаць нашых прыхільнікаў і сяброў партыі ўшанаваць у гэты дзень памяць ахвяраў рэпрэсіяў 39-га году, якія пачаліся пасьля прыходу бальшавікоў у Заходнюю Беларусь. Вядома, што ахвярамі гэтымі палі і выдатныя дзеячы беларускага адраджэньня, такія, як Раман Скірмунт, Ян Пазьняк, Антон Луцкевіч, Аляксандар Уласаў. Іх памяць мы ў гэты дзень хочам ушанаваць”.

Антон Астаповіч
Падчас прэсавай канфэрэнцыі Антон Астаповіч агучыў праблему ўшанаваньня памяці тых чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас гэтай вайсковай апэрацыі і заставаліся ўвесь гэты час па-за ўвагай дзяржавы і грамадзтва. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры шукае месцы, дзе могуць быць пахаваныя чырвонаармейцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG