Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харвацкі футбаліст: “Беларусь мацнейшая за Ўкраіну”


Такое меркаваньне напярэдадні сёньняшняй адборачнай гульні Чэмпіянату сьвету 2010 ў Менску выказаў капітан данецкага “Шахцёру” і паўабаронца зборнай Харватыі Дарыё Срна.

У размове з украінскімі журналістамі харвацкі футбаліст спадзяецца, што Беларусь згуляе сёньня гэтак жа добра супраць Украіны, як і ў суботу супраць ягонай каманды. Тады Харватыі на ўласным полі ўдалося перамагчы беларусаў з мінімальным лікам 1:0.

“Зразумела, ходзяць розныя чуткі, сказаў Срна, аднак я веру ў сумленнасьць футболу. Асабліва таму, што на гэты момант Беларусь мацнейшая за Ўкраіну”.

Меркаваньне Срны падзяляюць паўабаронца “Штутгарту” і нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандар Глеб, а таксама трэнэр беларускай каманды Бэрнд Штангэ.

Як заявіў украінскім мэдыям Аляксандар Глеб, “ягоную нацыянальную каманду несправядліва ставяць на трэцюю пазыцыю пасьля Расеі ды Ўкраіны”.

"Чамусьці лічаць, што на постсавецкай прасторы беларускі футбол ідзе за расейскім і ўкраінскім. Я з гэтым ня згодны, а таму зраблю ўсё, каб даказаць слушнасьць сваіх слоў”, цытуюць украінскія выданьні Бэрнда Шатнгэ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG