Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ажыцьцяўляў Прынсло сэксуальныя злачынствы ў Беларусі?


Дырка Прынсла
Дырка Прынсла

Беларускія праваахоўныя органы і Інтэрпол працягваюць расьсьледаваньні ў справе затрыманага сёлета ў чэрвені паўднёваафрыканскага грамадзяніна Дырка Прынсло.

У сябе на радзіме — у Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы — колішні адвакат, які ад 2006 году знаходзіўся ў міжнародным вышуку, абвінавачваецца паводле 15 пунктаў, сярод якіх сэксуальныя злачынствы супраць дзяцей, выраб дзіцячай парнаграфіі і махлярства.

Як вынікае з матэрыялаў пракуратуры Прэторыі, Прынсло і яго каханка Сюзана Вісэр пад выглядам сямейнай пары зьвярталіся ў розныя дзіцячыя прытулкі з просьбай часова забіраць непаўналетніх выхаванцаў да сябе дадому. Там ён разбэшчваў дзяцей, схіляў іх да наркотыкаў, прымушаў іх прысутнічаць пры сваіх занятках сэксам зь сяброўкай, а таксама ўдзельнічаць у іх.

У Беларусі Прынсло інкрымінуюць спробу рабунку банку ў Баранавічах.

Тым часам супрацоўнікі Інтэрполу не выключаюць, што грамадзянін ПАР, знаходзячыся ў Беларусі, мог таксама чыніць сэксуальныя злачынствы. У зьвязку з гэтым да расьсьледаваньня падключаныя супрацоўнікі адмысловай псыхалягічнай судовай экспэртызы, паведамляюць паўднёваафрыканскія СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG