Сёлета за недарэчную неадпаведнасьць у дакумэнтах абласная падатковая інспэкцыя аштрафавала Алу Б. на 274 мільёны рублёў.
У сталіцы Беларусі ў межах акцыі “Дзень без аўтамабіля” адкрыта бясплатная паркоўка для ровараў на праспэкце Незалежнасьці, 79.
22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся супольны вайсковы парад частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. Ці ведаюць сёньняшнія берасьцейцы пра той нямецка-савецкі парад? І як да яго ставяцца?
“Аmnesty Іnternational” зьвярнулася зь лістом да А.Лукашэнкі з нагоды трэцяй адмовы ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”.
Прадстаўнікі малога бізнэсу цягам тыдня адказваюць на пытаньне – “Ці лёгка быць у Беларусі прадпрымальнікам?”.
Максіма Вінярскага абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавых вулічных мерапрыемстваў.
У Таліне консул Беларусі Аляксандар Астроўскі ўсклаў кветкі да помніка савецкім салдатам, якія загінулі ў Эстоніі падчас Другой усясьветнай вайны.
Расейскія эколягі пратэстуюць супраць вывазу на тэрыторыю сваёй краіны ядзерных адкідаў зь Беларусі, што ўтворацца ў выніку дзейнасьці Беларускай АЭС.
Госьць “Начной Свабоды” – мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Чытачы папулярнай незалежнай газэты “Народная воля” з 23 верасьня змогуць убачыць новую інтэрнэт-вэрсію выданьня.
Судовы працэс па “паляўнічай справе” пачнецца ў Вярхоўным судзе 12 кастрычніка.
Кадастравае агенцтва заяўляе, што ягоная пазыцыя адназначная: трансьлітарацыя назвы населеных пунктаў на лацініцу павінна ажыцьцяўляцца толькі зь беларускага назову.
Гомельская гарадзкая прызыўная камісія прызнала маладафронтаўца Андруся Цянюту прыдатным да службы ў войску. 25 верасьня яго накіруюць у войска.
22 верасьня 1939 г. у Берасьці адбыўся сумесны парад нямецкай і савецкай арміяў з нагоды перадачы горада і яго знакамітай крэпасьці пад уладу СССР. Пра падзею 70-гадовай даўніны -- гутарка з краязнаўцай зь Берасьця Ірынай Лаўроўскай.
Беларусь атрымае ад управы Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў фінансавую дапамогу ў 500 тысяч даляраў.
У тэставым рэжыме пачалося вяшчаньне першага ў Беларусі праваслаўнага інтрнэт-радыё “Сафія”.
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл 25—28 верасьня наведае Беларусь. Візыт кіраўніка расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь — духоўны ці палітычны?
У Беларусь прыбыла місія міжнародных журналісцкіх арганізацыяў, якія займаюцца абаронай правоў журналістаў, свабоды выказваньня і разьвіцьця мэдыяў.
Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага.
У Эўропе такі дзень шырока ладзіцца ўжо больш за 10 гадоў. У Беларусі сёньня будзе толькі другая спроба.
39-гадовы Іван П. з Гомелю займаецца аптовым гандлем, мае фірму. У бізнэсе — каля 12-ці гадоў. Прыехаў у Менск дзеля ўдзелу ў саміце прадпрымальнікаў “За права прадпрымаць”.
Алена Лашчыніна зь Менску каля васьмі гадоў у прадпрымальніцтве, кіруе прыватным ўнітарным прадпрыемствам “Камелен”.
На пытаньні наведнікаў вэб-сайту Свабоды адказаў прафэсар Маскоўскай духоўнай акадэміі айцец Андрэй Кураеў.
Старшыня абласной суполкі партыі БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру. Ён патрабуе апратэставаць рашэньне гарвыканкаму, якое тычыцца рэглямэнтацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
“Ня ведаю. Сядзяць жа людзі спакойна, а міліцыя маячыць”, — гэтак Уладзімер Сінельшчыкаў, галоўны трэнэр Беларусі па акадэмічным веславаньні, адазваўся пра чэмпіянат Эўропы ў Берасьці.
Яны выйшлі на плошчу з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі і Арцёма Дубскага, якіх трымаюць у беларускіх турмах.
Дэмакратычныя актывісты з Полацку прапануюць правесьці грамадзкае абмеркаваньне, ці сапраўды варта аднаўляць помнік удзельнікам вайны 1812 году.
З 2005 году гэта будзе ўжо 27-ы судовы працэс у гісторыі царквы “Новае жыцьцё”, якая змагаецца за захаваньне будынку царквы ў былой вёсцы Сухарава на ўскрайку Менску.
Каля 200 прадпрымальнікаў прапанавалі кіраўніку дзяржавы разгледзець пытаньне пра адпаведнасьць займанай пасадзе міністраў гандлю, эканомікі і падаткаў ды збораў.
Яны зьбіраюць подпісы пад зваротам у дзяржаўныя інстытуты ўлады з патрабаваньнямі забясьпечыць беларускай мове фактычную роўнасьць з расейскай.
Праваабаронцы накіравалі міністру зварот, у якім выказваюць занепакоенасьць у сувязі з гвалтоўнымі разгонамі нядаўніх мірных акцый прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый на Кастрычніцкай плошчы.
У Барысаве сёньня на скрыжаваньні вуліц Чапаева і Будаўнікоў легкавік “Хонда” сутыкнуўся з фурай “МАН”. Здымак даслаў “Свабодзе” наш слухач Міхаіл Васільеў.
Швэдзкі Саюз пісьменьнікаў запрасіў полацкую паэтку Леру Сом у творчую паездку на выспу Готлянд. Адміністрацыя школы згодная адпусьціць настаўніцу, але кіраўніцтва гарадзкога ўпраўленьня адукацыі выступіла супраць.
Напачатку верасьня кіраўніцтва Радыё Швэцыі скасавала ў сваёй структуры беларускую рэдакцыю, пакінуўшы вяшчаньне на 12 нацыянальных мовах. Такім чынам, пасьля пяці гадоў працы беларуская праграма спыніла існаваньне. Чым выкліканы гэты крок, які многія і ў Беларусі, і ў швэдзкім дэмакратычным асяродку ўспрынялі нэгатыўна?
Сярод апісаных рэчаў: кампутар, тэлевізар, DVD і тунэр. Сьледчы паведаміў, што сьледзтва падыходзіць да заканчэньня і неўзабаве чакаецца суд
Запуск беларускага касьмічнага спадарожніка “Белка-2” заплянаваны на красавік 2010 году.
Ахвярай стала мэдык, якая сёлета пабывала ў Баўгарыі. Яна заразіла яшчэ некалькі чалавек ў адной з маскоўскіх лякарняў.
Ад сёньня ў праектным інстытуце “Мінскграда” выстаўлены праект генпляну разьвіцьця сталіцы Беларусі да 2030 году. Архітэктары кажуць пра магчымасьць карэкціроўкі праекту паводле прапаноў жыхароў.
Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Дзьмітрый Шыла. Ён супрацоўнік Хрысьціянскага Адукацыйнага Цэнтру імя Сьвятых Мяфодзія і Кірыла.
Беларускія падзеі ўнайцікавейшых фатаздымках 13—19 верасьня 2009 году. Фотагалерэя тыдня.
Маладафронтавец Арцём Дубскі даслаў ліст з карантыну калёніі. Чаму не даходзяць лісты ад Мікалая Аўтуховіча ягоным сябрам-аўганцам?
Арганізаваная групоўка, якая пастаўляла наркатычную сыравіну расьліннага паходжаньня ў Беларусь, дзейнічала на тэрыторыі Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласьці.
У Мазыры супрацоўнікі КДБ арыштавалі старшага опэрупаўнаважанага крымінальнага вышуку райаддзелу ўнутраных спраў.
Працуюць і днём, і ноччу. Старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец абяцаў, што гэта будзе самая вялікая і прыгожая плошча ў Эўропе.
Па справе дапытаныя 400 чалавек, арыштаваныя 15, ужо выстаўленыя першыя абвінавачаньні.
Сёньня, 19 верасьня, спаўняецца 18 гадоў як Вярхоўны Савет Беларусі надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу “Пагоня” статус дзяржаўных сымбаляў.
У суботу ў Кобрыне — другі дзень фэстывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009”. Да прыезду Аляксандра Лукашэнкі горад зачысьцілі ад актывістаў апазыцыі.
Што ўсё ж такі адбылося, чаго было больш у далучэньні заходніх абласьцей да СССР: пазытыву альбо нэгатыву, ці зьявілася тое сапраўдным яднаньнем нацыі…
У Гомелі адбылася пробная перадача Першага гарадзкога тэлеканалу. Доўжылася тэлеперадача 60 хвілінаў і цалкам была прысьвечаная нядаўняму сьвяту гораду. Падрыхтавалі яе на расейскай мове супрацоўнікі гарадзкога радыё. Заснавальнікам тэлеканалу, як і радыё, стаўся мясцовы гарвыканкам.
Загрузіць яшчэ