Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз год увядуць правы для ўладальнікаў мапэдаў


1 ліпеня 2010 году ўладальнікаў мапэдаў з хуткасьцю болей за 50 кілямэтраў у гадзіну (такія транспартныя сродкі яшчэ адносяць да лёгкіх матацыклаў) абавяжуць атрымліваць пасьведчаньні кіроўцы. Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры начальнік аддзелу навуковага і мэтадычнага забесьпячэньня ДАІ Анатоль Сушко.

“У хуткай будучыні мы абавяжам уладальнікаў усіх мапэдаў атрымліваць правы, а таксама рэгістрацыйныя нумары”, — сказаў Анатоль Сушко і нагадаў, што нядаўна ўладальнікаў мапэдаў прымусілі езьдзіць у шлемах. Паводле зьвестак міліцыі, колькасьць мапэдаў у карыстаньні грамадзян Беларусі толькі за апошнія гады значна павялічылася. “Наколькі дакладна, мы зможам сказаць пасьля ўвядзеньня рэгістрацыі”, — паведамілі ў ДАІ.

Паводле Анатоля Сушко, сярод будучых навацыяў таксама павелічэньне колькасьць дарог, на якіх дазволеная хуткасьць 120 кілямэтраў у гадзіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG