Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эйндховэне – акцыя памяці беларускіх зьніклых


16 верасьня ў Эйндховэне на ініцыятыву грамадзянскага аб’яднаньня “Мы памятаем” пройдзе акцыя, прымеркаваная да 10-х угодкаў з дня зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

У рамках акцыі адбудзецца ўшанаваньне памяці зьніклых (ля дрэваў, пасаджаных год назад у памяць зьніклых), паказ дакумэнтальнага фільму “Ўрок беларускай мовы”, мастацкая выстава праекту “Show your hope”, дэбаты з удзелам Валерыі Красоўскай, Вольгі Стужынскай (“Офіс за дэмакратычную Беларусь”), Сабіны Зьвірс (“Міжнародная амністыя”) і Андрыеты Номэнсэн (саюз прафсаюзаў “FNV Mondiaal”).

Акцыя ў Эйндховене адкрытая для ўсіх ахвочых. Яна пачынаецца ў сераду а 13.30 на рагу вуліц Paradijslaan і Zwembadweg.

Фотарэпартаж з аналягічнай леташняй акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG