Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адзінаццаты запавет, запавет пісьменьніка: не павучай!”


Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч

17 верасьня літаратару, журналісту, выдаўцу і сталаму аўтару нашага радыё спаўняецца 50. Адмысловым падарункам да гэтай юбілейнай даты стала яго новая кніга эсэ “Як?”, што нядаўна зьявілася ў бібліятэцы Радыё Свабода. 16 верасьня кніга будзе прэзэнтаваная ў Белдзяржфілярмоніі, а сёньня сваімі ўражаньнямі пра яе і аўтара дзеліцца галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч.


Сяргей Дубавец
“Некалі даўно, яшчэ працуючы разам зь Сяргеем Дубаўцом у газэце “Гомельская праўда”, я прыдумаў для сябе гэткі адзінаццаты запавет, запавет пісьменьніка: не павучай! Гэта было ў савецкія часы, калі літаратура павінна была выконваць ролю своеасаблівага маральнага настаўніка. Памятаеце гэтыя знакамітыя словы — “делать жизнь с кого-то”, чаму павінна была вучыць літаратура. Мне гэта страшна не падабалася, і той мой прынцып быў своеасаблівым супрацівам.

Вельмі важна, вельмі добра, што Сяргей Іванавіч у сваіх эсэ якраз устрымаўся і ня стаў кагосьці павучаць, як жыць і што рабіць. У яго атрымаліся не парады нават, а думкі, развагі пра нашу сучаснасьць, пра наша жыцьцё. Кожны сам павінен сёньня паводле гэтага выбіраць, як жыць, змагацца ці не змагацца, і калі змагацца, дык як. Кожны павінен выбіраць усё сам, не абапіраючыся на нейкі досьвед, у тым ліку і досьвед Сяргея Дубаўца.

Я хацеў бы павіншаваць Сяргея з выхадам новай кнігі, з блізкім ягоным юбілеем, а рэдакцыю “Свабоды” — зь вельмі ёмістым і цудоўным папаўненьнем у сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG