Будуць судзіць працаўнікоў БелАЗу ды іхных саўдзельнікаў.
21 лістапада ў Партызанскім раённым судзе Менску аднавіўся працэс у справе ашмянскіх мытнікаў. На лаве падсудных 11 чалавек, у тым ліку былы галоўны інспэктар мытні Алесь Юркойць, вядомы сваёй краязнаўчай дзейнасьцю ў Астравецкім раёне.
22 лістапада ў эканамічным судзе Менску пачнецца разгляд пазову адкрытага акцыянэрнага таварыства «Мілкавіта» да журналіста Юрася Карманава.
Рэстаран Buddha Bar у Краснаярску аштрафавалі на 30 тысяч расейскіх рублёў за абразу пачуцьцяў вернікаў, абавязалі зьмяніць назву і прыбраць выявы Буды.
18 лістапада ў Слуцкім раённым судзе прайшло чарговае пасяджэньне па справе Івана Барбашынскага, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам.
У Слуцкім раённым судзе працягваецца разгляд справы Івана Барбашынскага, якога абвінавачваюць у супраціве праваахоўнікам з ужываньнем гвалту.
17 лістапада адразу ў двух раённых судах Менску адбыліся суды ў адміністрацыйных справах, заведзеных на актывістаў, якія ў кастрычніку бралі ўдзел у акцыях салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам падчас ягонага працэсу ў Менскім гарадзкім судзе.
16 лістапада ў Маскоўскім судзе Менску завочна судзілі ўдзельнікаў акцыі ўшанаваньня памяці рэпрэсаваных, якая прайшла 29 кастрычніка каля будынка КДБ.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 лістапада пачаўся крымінальны працэс над Уладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Паказаньні давалі камандзір аддзяленьня АМАП Павал Яфрэмаў, міліцыянты Андрэй Лявонаў і Сяргей Селін.
Суд аднавіўся на хвіліну. Судзьдзя сказала, што Кондрусь выдалены ў сувязі зь ягонымі паводзінамі. Суд вырашыў прызначыць падсуднаму стацыянарную псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу.
Cудзяць не супрацоўнікаў АМАП, якія зьбівалі Зьмітра Дашкевіча, а самаго Дашкевіча.
16 лістапада ў судзе Слуцкага раёна працягнецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні братоў Барбашынскіх у злосным непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыянтаў і нанясеньні ім цялесных пашкоджаньняў.
16 лістападу ў Маскоўскім судзе Менску пачынаецца крымінальны працэс над з жыхаром мястэчка Рудзенск Пухавіцкага раёну Ўладзімерам Кондрусем.
16 лістапада Партызанскі суд Менску разгледзіць адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на сустаршыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча падчас адкрыцьця помніка Леніну ля Менскага трактарнага заводу.
Акруговы адміністрацыйны суд Кіева распачаў судовую справу паводле пазову грамадзяніна Армэніі Армэна Мартырасьяна да Службы бясьпекі Ўкраіны.
Беларусь заняла 57-е месца ў глябальным індэксе вяршэнства закону, складзеным у рамках World Justice Project (Праект сусьветнай юстыцыі).
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 430), Каваленку зьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Суд Цэнтральнага раёну Менску пазбавіў каардынатарку ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры» Тамару Сяргей правоў кіроўцы.
На гучным «працэсе 17-ці», дзе судзяць меркаваных распаўсюднікаў наркотыкаў, трэці дзень ідуць судовыя спрэчкі.
У менскіх судах працягваюцца працэсы над актывістамі, якія бралі ўдзел у акцыях салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам, калі яго судзілі ў гарадзкім судзе ў кастрычніку.
11 лістапада Фрунзенскі суд Менску пачаў разгляд крымінальнай справы аб атрыманьні хабару дырэктарам 4 менскай гімназіі Юрыем Бандарэнкам.
Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў сустаршыню БХД Паўла Севярынца 735 рублёў за збор подпісаў у падтрымку наданьня бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Магілёўскі пэнсіянэр Уладзімер Пашчанка вырашыў адтэрмінаваць ажыцьцяўленьне сваёй пагрозы спаліць сябе.
Суд анэксаванага Расеяй Севастопалю арыштаваў на два месяцы трох чалавек, якіх Фэдэральная служба бясьпекі Расеі абвясьціла «ўкраінскімі дывэрсантамі».
Гарадзенскі абласны суд разгледзеў скаргу гарадзенскіх актывістаў Сяргея Верамеенкі, Анатоля Мышкевіча і Віталя Мойсы на рашэньне суду Ленінскага раёну прызнаць іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 16 верасьня. Вышэйшая інстанцыя пакінула бязь зьменаў гэтае рашэньне. Падчас акцыі актывісты трымалі плякат з партрэтамі зьніклых палітыкаў.
У Першамайскім раённым судзе Менску адбыўся першы працэс за акцыі салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам, якога судзілі закрытым працэсам у Менскім гарадзкім судзе ў канцы кастрычніка.
У суд на Карманава падало ААТ «Мілкавіта» — так яно адрэагавала на расьсьледаваньне Юрася Карманава, апублікаванае 25 красавіка 2016 году.
9 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля пачаўся разгляд пазову сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі, былога афіцэра міліцыі Ўладзімера Няпомняшчых да трох амапаўцаў — маёра міліцыі Сяргея Лукʼянцава, прапаршчыкаў Ігара Ючко і Міхаіла Аленічава.
Юры Казакевіч і Ўладзімер Гундар атрымалі па 525 рублёў штрафу за тое, што зьбіралі подпісы за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу культурнай каштоўнасьці.
Пасяджэньне адбудзецца 16 лістапада а 10.30 у судзе Маскоўскага раёну Менску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
Анастасія Зотава, жонка расейскага палітвязьня Ільдара Дадзіна, расказвае, як яны з будучым мужам пазнаёміліся на акцыі ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, пра свае назіраньні ў Беларусі і пра тое, што яны даведаліся з кнігі беларускага палітвязьня Ігара Аліневіча.
На сайце Вярхоўнага Суду Беларусі зьявілася анлайн-апытаньне: ці давяраеце вы беларускай сыстэме правасудзьдзя? Абсалютная большасьць людзей, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, адказваюць на гэтае пытаньне адмоўна.
Судзьдзя Баранавіцкага суду Аксана Копач прысудзіла грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку 50 базавых велічынь штрафу (1050 рублёў).
Дваццацігадовага жыхара маскоўскай акругі Зяленаград Яўгенія Корта прызналі вінаватым паводле крымінальнага артыкулу за распальваньне нянавісьці альбо варожасьці з-за публікацыі на яго старонцы «Вконтакте» сатырычнай карцінкі.
Былы галоўны пракурор Ірану Саід Мартазаві 2 лістапада асуджаны да 135 удараў бізуном паводле абвінавачаньняў у карупцыі.
Чаму пракурор патрабаваў зьняволеньня Эдуарда Пальчыса, а прысуд быў умоўны? Які плён дае нармалізацыя адносінаў Беларусі з Захадам? Чаму на акцыі салідарнасьці з Пальчысам выходзіла няшмат людзей?
Байкер Сяргей Шаўцоў, які ўжо адбыў за кратамі паўгода, правядзе ў калёніі яшчэ 4,5 года і мусіць сплаціць кампэнсацыю ў 30 тысяч рублёў.
Дзяржаўная авіяцыйная служба Ўкраіны пастанавіла спагнаць з расейскіх авіякампаній амаль 30 мільёнаў даляраў за рэйсы ў анэксаваны Крым.
Прысуд заснавальніку сайту 1863х.com, блогеру Эдуарду Пальчысу будзе вынесены заўтра, 28 кастрычніка, а 10-й раніцы ў Менскім гарадзкім судзе.
У Цэнтральным судзе Менску аднавіўся працэс у справе байкера Сяргея Шаўцова, абвінавачанага ў супраціве міліцыі і парушэньні правілаў дарожнага руху.
26 кастрычніка эканамічны суд Гомельскай вобласьці задаволіў пазоў мясцовага мясакамбінату да «Цэнтру рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ» — заснавальніка сайта «Сильные новости».
Жлобінскі раённы суд 26 кастрычніка адхіліў скаргу былой начальніцы жывёлагадоўчага комплексу КСУП «Чырвонабярэскі» Ніны Кароль, якая прасіла аднавіць яе на працы і кампэнсаваць маральную шкоду і вымушаны прагул.
Удзельнікі акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам, якая праходзіла ля Менскага гарадзкога суду 14–25 кастрычніка, пачалі атрымліваць позвы ў суд і пастарунак.
Суд над падлеткам, зьбітым і зьняважаным міліцыянтамі, пачнецца ў Менску 31 кастрычніка.
Сяргей Шаўцоў даў паказаньні ў судзе адносна ДТЗ, у выніку якога пацярпеў супрацоўнік ДАІ Ўладзімер Таўпінец.
Байкер Сяргей Шаўцоў, якога пачалі судзіць 25 кастрычніка за аказаньне супраціву супрацоўніку ДАІ і парушэньні правілаў дарожнага руху зь цяжкімі наступствамі, адмовіўся даваць паказаньні, пакуль ня выступяць сьведкі.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца закрыты суд над стваральнікам сайту 1863x.com Эдуардам Пальчысам (Джонам Сыльвэрам).
Наваполацкая пракуратура палічыла адзін год турмы за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу мяккім пакараньнем і настойвае на трох гадах турэмнага зьняволеньня. Адвакат Аляксея Мілюкова падаў скаргу на пратэст пракуратуры.
Амаль паўтара месяца доўжылася разьбіральніцтва ў справе былой начальніцы жывёлагадоўчага комплексу КСУП «Чырвонабярэскі» Жлобінскага раёну Ніны Кароль, якую вінавацілі ў крадзяжы камбікорму.
Загрузіць яшчэ