Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жлобінскі суд апраўдаў змагарку з прыпіскамі, якую вінавацілі ў крадзяжы камбікорму


Былая начальніца жывёлагадоўчага комплексу КСУП «Чырвонабярэскі» Жлобінскага раёну Ніна Кароль

Амаль паўтара месяца доўжылася разьбіральніцтва ў справе былой начальніцы жывёлагадоўчага комплексу КСУП «Чырвонабярэскі» Жлобінскага раёну Ніны Кароль, якую вінавацілі ў крадзяжы камбікорму.

Дырэктар саўгасу Карэн Мурадзян праз суд патрабаваў спагнаць з звольненай нібыта за прагул начальніцы жывёлагадоўчага комплексу 972 рублі 87 капеек — за нястачу камбікорму. Недахоп выявіла ведамасная рэвізія з Гомеля.

Паводле бухгальтэрыі, камбікорм нібыта быў завезены на комплекс у Чырвоны Бераг 30 студзеня. У судзе Кароль патлумачыла, што бухгальтарка Сьвятлана Жураўлёва ўгаварыла яе паказаць у справаздачы за травень наяўнасьць гэтых трох тон камбікорму, каб загладзіць вынікі рэвізійнай праверкі:

«Ну пакажы ты гэты камбікорм, а потым сьпішам, і забудзем пра яго».

«Я й падпісала прыходна-расходную ведамасьць, не зьвярнуўшы ўвагу, што гэтыя тры тоны паказаны як нястача. Шэсьцьсот кіляграмаў з невялічкім сьпісалі на быкоў. Астатнія дзьве тоны чатырыста пяцьдзесят шэсьць кіляграмаў, зафіксаваныя кантралёрам, „павесілі“ на мяне, быццам я іх украла. А я ня крала. У мяне няма каму той камбікорм скарміць — не трымаю жывёлы ў хатняй гаспадарцы пасьля сьмерці мужа. У саўгасенашым крадуць іншыя, а мяне падстаўляюць, бо я ім перашкаджаю красьці», —заяўляла Кароль.

На комплексе, у Чырвоным Беразе, дзе абедаюць жывёлаводы, у вокнах няма шыбаў
На комплексе, у Чырвоным Беразе, дзе абедаюць жывёлаводы, у вокнах няма шыбаў

Судзьдя Іна Шаршнёва, якая разглядала пазоў КСУП «Чырвонабярэжскі», бясстрасна і скрупулёзна дасьледавала сытуацыю — патрабавала першасныя дакумэнты, выклікала сьведкаў.

Падчас разьбіральніцтва суадказчыкам па справе быў прызнаныкіроўца сельгаспрадпрыемства Юрый Патапенка, які, паводле вуснага загадугалоўнага заатэхніка Наталі Сазончык, атрымаў пад подпіс камбікорм з складу ў вёсцы Радуша. І паколькі гэты камбікорм на жывёлагадоўчы комплекс ў Чырвоны Бераг «не даехаў», 21 кастрычніка суд і абавязаў кіроўцу Патапенку сплаціць кошт прапаўшага камбікорму. Ніна Кароль цалкам апраўдана.

Суд вынес таксама прыватнае азначэньне на адрас дырэкцыі КСУП «Чырвонабярэскі» за неахайнае вядзеньне справаздачнай бухгальтарскай дакумэнтацыі.

На думку Ніны Васільеўны, усе беды у саўгасе з тае прычыны, што прызначаюцькіраўнікамі выпадковых людзей, без адпаведнай адукацыі, часьцяком сквапных да грамадзкага дабра.
«Быццам у Беларусі няма добрых спэцыялістаў, арганізатараў вытворчасьці. Але ж не, прызначаюць тых, хто згаворлівы, хто ўмее нізка нахіліцца: «Загадвайце!»

У судзе пакуль яшчэ разглядаецца і пазоў самой спадарыні Кароль на несправядліваезвальненьне яе ў жніўні нібыта за прагул з пасады начальніцы жывёлагадоўчага комплексу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG