Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу вяршэнства закону Беларусь паміж Малайзіяй і Тунісам


Беларусь заняла 57-е месца ў глябальным індэксе вяршэнства закону, складзеным у рамках World Justice Project (Праект сусьветнай юстыцыі).

Гэтая арганізацыя працуе для прасоўваньня вяршэнства права ва ўсім сьвеце.

Беларусь набрала ў індэксе 0, 54 бала, дзе пункты ў дыяпазоне ад 0 да 1 сьведчыць аб самай моцнай прыхільнасьці да вяршэнства закона. З гэтым паказьнікам Беларусь знаходзіцца пасьля Манголіі і Малайзіі, абагнаўшы Туніс, Сурынам і Марока.

У параўнаньні зь мінулым годам рэйтынг Беларусі палепшыўся на дзьве пазыцыі.

Сярод суседзяў Беларусі найлепшае месца ў Польшчы — 22-е. Украіна на 78-м, Расея заняла 92-ю прыступку сьпісу. Літва і Латвія ў рэйтынгу не прадстаўлены. Самае моцнае захаваньне законнасьці ў сьвеце: ў Даніі (0,89), далей ідуць Нарвэгія (0,88) і Фінляндыя (0,87).

Індэкс World Justice Project складаецца з улікам васьмі паказьнікаў: абмежаваньні ўрадавых паўнамоцтваў, адсутнасьць карупцыі, адкрыты ўрад, асноўныя правы, парадак і бясьпека, правапрымяненьне нарматыўных актаў, грамадзянскае судаводзтва і крымінальная юрыспрудэнцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG