Урад Беларусі разьлічвае прыватызаваць «Белінвэстбанк» і «Парытэтбанк», аднак пакуль ня вырашыў, прадаваць іх цалкам альбо часткова.
Менск найбліжэйшым часам атрымае крэдыт ад «Сбербанку», заявіў намесьнік старшыні праўленьня банку Андрэй Данскіх. Гаворка ідзе пра суму ў 1 мільярд даляраў.
Індыя атрымае першае права на закупку пакету акцыяў беларускага дзяржаўнага канцэрну «Беларуськалій», аднаго з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў і пастаўнікоў калійных соляў.
Эканаміст Дзьмітры Балкунец лічыць, што праграмны артыкул расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна, які сёньня надрукавала газэта «Известия», найперш трэба разглядаць праз прызму парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў.
Заявы ўраду аб новых формах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга бізнэсу камэнтуе адзін з кіраўнікоў "Лібэральнага клюбу" Яўген Прэйгерман.
4 кастрычніка міністар гандлю Валянцін Чаканаў заявіў, што ў Беларусі рыхтуецца нарматыўны акт па ўвядзеньні ў гандлі сыстэмы tax-free.
Ва ўрадзе заяўляюць пра паварот да малога бізнэсу. Ці азначае гэта, што палітыка ўлады адносна прадпрымальніцтва карэнным чынам мяняецца? На пытаньні Свабоды адказвае эканаміст, кіраўнік досьледнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка.
У Менск прыбыла місія Міжнароднага валютнага фонду, якая цягам двух тыдняў мае вывучыць эканамічную сытуацыю ў Беларусі. Ня выключана, што місія абмяркуе магчымасьці дамовы пра новую праграму крэдытнай дапамогі МВФ Беларусі – беларускі ўрад падаў заяўку на крэдыт у суме да 7 мільярдаў даляраў.
Ва ўрадзе Беларусі падтрымліваюць прапанову бізнес-супольнасці аб неабходнасьці даць суб'ектам малога бізнэсу права афармляць ва ўласнасьць арандаваныя вытворчыя плошчы.
Кіраўнікі ўраду Беларусі заявілі, што гатовы прыслухацца да дзелавой супольнасьці, каб разам шукаць выйсьце з фінансава-эканамічнага крызісу.
Для разьвіцьця эканомікі і грамадзтва Беларусь робіць стаўку на прыватны сэктар, заявіў міністар эканомікі Беларусі Снапкоў. Прэм'ер Мясьніковіч запэўніў, што малы бізнэс атрымае доступ да новага мэханізму дзяржаўнай падтрымкі.
У артыкуле пад такім загалоўкам швэйцарская Le Temps распавядае пра эканамічнае пранікненьне КНР у Беларусь.
Сёньня пачалася восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў (перадапошняя для дэпутатаў цяперашняга скліканьня). У дэпутатаў вострых пытаньняў да міністраў, як звычайна, не было. Затое такія пытаньні зьявіліся ў журналістаў.
Ад пачатку кастрычніка зноў вырасьлі цэны на бэнзін і салярку, падвышаныя кошты на камунальныя паслугі, уведзены патроены тарыф на перарасход вады. Пры гэтым заробкі беларусаў застаюцца самымі нізкімі ў рэгіёне.
Паводле старшыні камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы палаты прадстаўнікоў Аляксандра Антоненкі, менавіта такой хутчэй за ўсё будзе ў наступным годзе цана на расейскі газ.
"Магчыма, патрабаваньні новай місіі МВФ будуць нават больш жорсткімі, чым тыя, якія вылучала папярэдняя місія", - заявіў журналістам намесьнік міністра фінансаў Уладзімер Амарын.
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што Ашчадны банк Расеі вырашыў выдзеліць Беларусі 1 мільярд даляраў крэдыту ў заклад акцыяў "Нафтану".
Беларусь заняла першае месца сярод краінаў былога СССР паводле тэмпаў росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты. За студзень-верасень 2011 году - амаль на 87%.
Кіраўніку краіны пададзены на разгляд праект указу, згодна зь якім грамадзяне змогуць набываць замежную валюту толькі па пашпарце.
З 1 кастрычніка прыкладна на 5% павялічыліся цэны на бэнзін. Гэта восьмае падвышэньне цэнаў з пачатку году.
Гэтае павышэньне цэнаў стане восьмым з пачатку году. Апошні раз бэнзін і дызэльнае паліва даражэлі 14 верасьня — у сярэднім на 3%.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня 2011 году склаў у эквіваленце 75 трыльёнаў 341 мільярд рублёў. З пачатку году рост на 96,6%, у тым ліку на 6,7% за жнівень.
У Беларусі ад кастрычніка плянуецца павялічыць заробкі работнікаў бюджэтнай сфэры. Пра гэта 30 верасьня заявіў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.
Прамаўляючы 29 верасьня на вячэры для эўрапейскіх кіраўнікоў, якія ўдзельнічаюць у саміце Усходняга партнэрства ў Варшаве, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выступіў з прапановай пакету дапамогі для Беларусі дзеля мадэрнізацыі і дэмакратызацыі краіны.
Зьнешнегандлёвы абарот Беларусі за першыя 8 месяцаў склаў 56 мільярдаў даляраў ЗША. Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю – 3,924 мільярдаў даляраў ЗША.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі цяпер больш за 2,5 мільёна людзей пэнсійнага веку. Зь іх 590 тысяч жывуць асобна ад сваякоў, а яшчэ 48 тысяч — адзінокія.
Беларускі рубель працягвае ігнараваць усясьветныя тэндэнцыі, умацоўваючы свае пазыцыі ў адносінах да замежных валют. Па выніках сёньняшніх таргоў на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель яшчэ на 40 пунктаў падрос у адносінах да даляра, зафіксаваўшыся на адзнацы 7650.
Сёньня беларускі рубель умацаваўся ў параўнаньні з учорашнім днём яшчэ на 70 пунктаў, перавысіўшы на 10% паказьнік, зь якога пачаліся таргі 14 верасьня.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць, што Беларусь гатовая прадаць "Газпрому" прадпрыемствы, у якіх газ выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны.
Значнае падвышэньне цэнаў на сьвініну і ялавічыну вымусіла значную колькасьць спажыўцоў перайсьці на менш якасныя і больш танныя гатункі мяса. У асартымэнце мясных аддзелаў крамаў і рынкаў зараз пераважаюць паўфабрыкаты і косткі.
Сярэдні заробак у Беларусі ў даляравым эквіваленце зьменшыўся сёлета з пачатку году ў 2 разы і апусьціўся да 250 даляраў. Гэта — дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, якая таксама сьведчыць, што сёлета чакаецца найбольшы за час крызісу адток працоўнай сілы за межы краіны.
Пакуль у суседніх краінах адбываецца абясцэньваньне нацыянальных валют, у Беларусі вартасьць рубля расьце. На сёньняшніх біржавых таргах рубель зафіксаваўся на адзнацы 7760 за даляр, умацаваўшыся яшчэ на 70 пунктаў.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's сёньня панізіла для Беларусі рэйтынгі крэдытаў пад дзяржаўную гарантыю: доўгатэрміновы рэйтынг паніжаны да B- з B, а кароткатэрміновы – да C з B.
У той час як крызіс эўразоны спрыяе ўмацаваньню амэрыканскага даляра ва ўсім сьвеце, у Беларусі за няпоўныя два тыдні ён абясцэніўся амаль на 800 рублёў. На чым грунтуецца фінансавая арытмэтыка беларускіх уладаў.
Усясьветны банк прагназуе, што ў 2012 годзе Беларусь чакае рэзкае запаволеньне тэмпаў росту ВУП: на ўзроўні 2% супраць 6% сёлета.
У Беларусі за першыя 20 дзён верасьня спажывецкія цэны вырасьлі на 10,5% у параўнаньні са жніўнем. За студзень-жнівень інфляцыя ў Беларусі склала 53,6%.
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 13 па 20 верасьня 2011 году, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вырас на 3,9%, з пачатку месяца адносна сярэдніх цэнаў жніўня 2011 году — на 10,5%
«Газпром» можа ўзяць удзел у куплі акцыяў ня толькі «Белтрансгазу», але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня на сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня «Газпрому» Аляксеем Мілерам.
На працягу апошніх тыдняў замежная валюта (у тым ліку расейскі рубель) у Беларусі істотна патаньнела, а кошты на беларускія тавары, наадварот, вырасьлі. Ці паўплывала гэта на актыўнасьць жахароў памежных зь Беларусьсю расейскіх рэгіёнаў?
Рынкавы і афіцыйны курсы беларускага рубля працягваюць рух на збліжэньне. Па выніках сёньняшніх таргоў на сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель зафіксаваўся на чарговай рэкорднай адзнацы — 7890 за даляр.
Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра гатоўнасьць абвясьціць адкрыты конкурс па выбары інвэстара на асваеньне новых радовішчаў калійных соляў і, магчыма, конкурс па продажы пакета акцый "Беларуськалія".
"Дыялёг зь беларускімі партнэрамі ідзе вельмі канструктыўна. Ёсьць усе перадумовы для завяршэньня перамоў і падпісаньня новага кантракту ў пачатку сьнежня гэтага года".
Як адзначаюць у рэгіянальных прадстаўніцтвах банкаў, на сёньня насельніцтва здае даляраў, эўра і расейскіх рублёў больш, чым купляе. Ахвотных набыць валюту няшмат.
У Беларусі пакуль не плянуецца павышаць узрост выхаду на пэнсію, паведаміла намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва 22 верасьня ў часе онлайн-канфэрэнцыі "Пытаньні прызначэньня стажу і заробку для вылічэньня пэнсій", якая праходзіла на сайце Мінпрацы.
Праект дамовы куплі-продажу 50% акцый "Белтрансгазу" знаходзіцца ў высокай ступені гатовасьці, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у апараце Саўміну пасьля сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча з кіраўніком "Газпраму" Аляксеем Мілерам.
«Калі б Ермакова разьлічвала на посьпех сваіх перамоў у Вашынгтоне, то яна б туды паляцела, нават са спазьненьнем», — такую думку выказаў «Свабодзе» эканаміст Леў Марголін.
23 верасьня ў Менску заплянаваныя перамовы кіраўніка ўраду Беларусі Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка расейскага канцэрну "Газпром" Аляксея Мілера.
Дзелавая супольнасьць пераконваецца, што "рынкавы курс" рубля, які вызначаецца на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы, рэгулюецца штучна.
Прадстаўніца Беларусі ў МВФ, старшыня праўленьня Нацбанку Надзея Ермакова ня будзе ўдзельнічаць у гадавым сходзе МВФ і Сусьветнага банку.
Кіраўнік беларускага ўраду даў даручэньне актывізаваць перамовы зь Міжнародным валютным фондам, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.
Загрузіць яшчэ