Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь, магчыма, увядзе tax-free


4 кастрычніка міністар гандлю Валянцін Чаканаў заявіў, што ў Беларусі рыхтуецца нарматыўны акт па ўвядзеньні ў гандлі сыстэмы tax-free.

"У нас ёсьць такая неабходнасьць, каб замежныя турысты пакідалі больш грошай у Беларусі", — сказаў міністар, дадаўшы, што адпаведная прапанова ўнесена ва урад і "цяпер вывучаецца". "Пакуль сказаць аб тэрмінах увядзеньня сыстэмы я не магу", - адзначыў Чаканаў, — піша БелаПАН.

Сыстэм tax-free - гэта міжнародная праграма кампаніі Global Refund, якая дазваляе атрымліваць грашовае пакрыцьцё падатку на даданую вартасьць, які ўваходзіць у кошт набытага за мяжой тавару. Паслугамі кампаніі штодня карыстаюцца звыш 22 тысяч чалавек ва ўсім сьвеце. Кожны, хто вяртаецца з-за мяжы з пакупкамі, зробленымі ў крамах tax-free, мае права на грашовае пакрыцьцё сумы падаткаў, выплачанай за набытыя тавары. У сярэднім, у залежнасьці ад падатковага заканадаўства краіны знаходжаньня, сума, якая вяртаецца, складае ад 10 да 20% ад кошту тавару. Гэтыя грошы можна атрымаць пры праходжаньні мытнага кантролю, пакідаючы краіну знаходжаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG